зрадзі́ць, зродзіць; зак.

Абл. Тое, што і урадзіць. Гаварылі пра гуркі, што зрадзілі ў гэтым годзе. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Абл. Падрыхтаваць. [Камісар:] Калі зрыхтуеце ўсё чыста — Прашу паведаміць мне. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ўніца, ‑ы, ж.

Абл. Жанчына, якая даглядае кароў, даглядчыца жывёлы. Кароўніца будзе шукаць, дзе пастух падзеўся? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клады́, ‑оў; адз. няма.

Абл. Могілкі. Яны лагчынку праязджаюць — Гару сярэднюю мінаюць, Клады з паніклымі крыжамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кле́нічы, ‑аў; адз. няма.

Абл. Праклёны, кляцьба. Дзед кляў лысага чыноўніка ўсімі кленічамі, якія толькі ведаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Абл. Кошка. Котка вылезла з-пад прыпечка. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мура́ш, ‑а, м.

Абл. Мурашка. Соку нацякло ўжо .. Чырвоны мураш прыпаў да бярозавіку, смешна варушыў вусікамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мэ́рам, прысл.

Абл. Нібы, быццам. За бліскавіцаю грукнуў гром, мэрам выстрал з дзесяткаў гармат, ускалыхнуўшы зямлю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядні́ца, ‑ы, ж.

Абл. Медны таз. Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над вялікаю мядніцай. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Абл. Насавая хустачка, насоўка. [Чалавек] .. абціраў насаткаю вусы. Чорны.