грамадзя́нства, ‑а, н.
1. Прыналежнасць асобы да насельніцтва пэўнай дзяржавы, якая абумоўлівае яго правы і абавязкі ў адносінах да гэтай дзяржавы. Савецкае грамадзянства.
2. зб. Уст. Грамадзяне (гл. грамадзянін у 4 знач.). З дня на дзень газеты прыносілі ўсё цікавейшыя весткі пра настрой рабочых і грамадзянства. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агло́блі, аглабель, Д аглоблям; адз. аглобля, ‑і, ж.
Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.
•••
(Быць) у аглоблях — выконваць якія‑н. цяжкія абавязкі.
Запрэгчы ў аглоблі гл. запрэгчы.
Ні па кані ні па аглоблях гл. конь.
Павярнуць (завярнуць) аглоблі гл. павярнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць груз у нейкай колькасці (пра сродкі перавозкі грузу). Баржа нагрузілася вугалем.
2. Узяць у рукі або ўскласці на сябе які‑н. груз для пераноскі. Нагрузіцца чамаданамі.
3. перан. Разм. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі, даручэнні. Нагрузіцца прафсаюзнай работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́рта¹, -ы, ДМ -рце, ж.
1. Група людзей, прызначаная ахоўваць каго-, што-н.
Паставіць варту.
2. Вартаванне, абавязкі па ахове чаго-н.
Заступіць на варту.
3. Пункт вартавання, пост.
Паставіць на варту.
◊
Быць на варце — ахоўваць, абараняць што-н.
На варце чаго (быць або стаяць; высок.) — ахоўваючы і абараняючы што-н.
На варту чаго (высок.) — на абарону.
Узяць пад варту — арыштаваць.
|| прым. вартавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Вартавыя пункты.
Пад аховай вартавых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сапхну́ць, -пхну́, -пхне́ш, -пхне́; -пхнём, -пхняце́, -пхну́ць; -пхні́; -пхну́ты; зак.
1. каго-што. Пхаючы, ссунуць, скінуць адкуль-н.
С. лодку з берага.
2. перан., каго (што). Прымусіць вызваліць пасаду (разм.).
С. дырэктара.
3. перан., каго-што. Перакласці на каго-н. свае абавязкі, справы і пад., зваліць на каго-н. адказнасць за свой учынак.
С. сваю работу на другога.
С. віну на іншых.
4. перан., каго-што. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (часцей непрыемнага; разм.).
С. няспраўныя дэталі.
|| незак. спіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мяккаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. З мяккім целам, вялымі мускуламі.
2. перан. Які лёгка паддаецца чужому ўплыву; бязвольны, бесхарактарны. Ганскі адчуваў некаторую палёгку ад таго, што з яго спалі абавязкі члена сельсавета, якія яго, нерашучага і мяккацелага, заўсёды трохі прыгняталі. Крапіва.
3. у знач. наз. мяккаце́лыя, ‑ых. Тое, што і малюскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак.
Разм.
1. Выконваць абавязкі стоража. — Даўно старажуеш тут? — запытаў Лабановіч. — Да ўжо, мусіць, чацвёрты год, — адказаў стораж. Колас.
2. каго-што. Вартаваць каго‑, што‑н., пільнаваць каго‑, што‑н. «Прыпушчу, думаю, на часінку [пасвіцца каня], не канешне ж Лаўрэну цягнуцца тут, у яго вунь якія абшары старажаваць». Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак.
Зрабіць (рабіць) імклівы напад на пазіцыі праціўніка. [Сцяпанаў] паспеў ужо атакаваць чацвёрку «фокераў», аб якіх папярэджваў наводчык. Алешка. / У спартыўных гульнях. Пешкі белых атакавалі пазіцыю чорнага караля. // перан. Разм. Настойліва і неаднаразова дамагацца чаго‑н. Забыўшыся на свае абавязкі гаспадара,.. [Лявон] атакаваў свайго госця безліччу пытанняў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.
Афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць якія‑н. абавязкі; словы такога абяцання. Ваенная прысяга. Даць прысягу. □ Прыняўшы прысягу, Пеця пацалаваў чырвонае палотнішча сцяга і стаў у строй. Сіняўскі. Пачаўся допыт сведак, якіх прывёў да прысягі нейкі невядомы панок. Колас. Выстраіўшы партызан, Рыгор Гарашчэня чытаў прысягу. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канаво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.
Радавы, які наглядае за коньмі (у кавалерыі, коннай артылерыі). Абавязкі канавода. Пакінуць коней на канавода.
канаво́д 2, ‑а, М ‑дзе, м.
Разм. неадабр. Завадатар, важак у якой‑н. справе. [Наручнікі] знімуць тады, калі Саўка пакажа .., дзе прытуліліся небяспечныя канаводы паўстанцаў. Колас. [Сымон Мігай] звычайна быў і завадатарам-канаводам на ўсе ўчынкі. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)