Гіе́на ’гіена’ (БРС). Рус. гие́на, укр. гіє́на. Запазычана ў рус. мове ў XVIII ст. з лац. hyaena або ням. Hyäne (раней у XI ст. было і непасрэднае запазычанне з грэч. мовы — уена). Бел. і ўкр. у новыя часы, відаць, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 71–72. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 405.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даро́га ’дарога’. Прасл. слова. Параўн. рус. доро́га, укр. доро́га, польск. droga, чэш. dráha ’тс’, серб.-харв. дра̏га ’яр, лагчына’ і г. д. Праформа *dórga. Найбольш верагоднае тлумачэнне: *dorga‑, вытворнае ад *dьrgati ’рваць, вырываць, расчышчаць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 75. Гл. далей Фасмер, 1, 530; Бернекер, 1, 212; Траўтман, 45; Слаўскі, 1, 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзед ’дзед’. Рус. дед, укр. дід, польск. dziad, чэш. děd, серб.-харв. дје̏д, балг. дя́до, ст.-слав. дѣдъ. Прасл. *dědъ — форма з рэдуплікацыяй (якая назіраецца і ў словах *baba, *tata), але з пэўнымі асаблівасцямі (экспрэсіўнасць утварэння). Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 4, 227–228. Параўн. ст.-грэч. τήθη ’бабуля’ (< і.-е. *dhēdhā).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрозд ’дрозд’ (БРС, Касп., Сцяшк.). Рус. дрозд, укр. дрізд, польск. drozd, чэш. drozd, балг. дрозд і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 126–127). Першапачатковая форма *trozdъ; параўн. ст.-прус. treste, літ. strãzdas, лац. turdus і г. д. Лічыцца словам гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 541; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуле́ць ’пыліць (у час красавання збажыны); гарэць без полымя, тлець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dulė́ti ’трухлець, тлець’. Але параўн. рус. дыял. смал. дуле́ть ’гарэць, тлець, гнісці’ (Трубачоў, Эт. сл., 5, 154, зыходзіць з прасл. *dulěti, а Фасмер, 1, 551, рус. дуле́ть ’гніць’ звязвае з рус. дуль ’дупло’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўга́нка ’конаўка, якая знаходзіцца ў лазні для разлівання вады’ (Касп.), каўганка. каўгарка ’драўляная міска’ (Сл. паўн.-зах., 2). Бясспрэчна, звязана з каўган ’міска, выдзеўбаная з дрэва’, калга, калгашка ’драўляная кружка, коўш’. Форму каўганка можна лічыць вытворным ад каўган (параўн. падобнасць тукавага складу гэтых слоў і значную блізкасць семантыкі). Параўн. Фасмер, 2, 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́заў1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў2.

Ку́заў2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).

Ку́заў3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́йстры ’рэестр’ (Мядзв.), ’запісная кніга гандляра з даўгамі’ (Шат.), ст.-бел. лейстръ і інш. гл. Булыка, Запазыч., 277. Укр. лейстер ’рэестр’, лейстровик ’рэестравы казак’. Запазычана з польск. rejestr, rejestry, якое з с.-лац. regestrurtK < лац. regestum ’запісанае’ (Фасмер, 2, 460; Шат. 146). Пачатковае л‑ у выніку распадабнення рр. Гл. таксама рэестр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус. лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лёлюшки, укр. лелё. Відавочна, да прасл. leleti/lelejati > бел. лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барка́на́ ’морква’ (Касп.). Рус. борка́н, барка́н, бурка́н ’тс’. Слова няяснага паходжання. Некаторыя версіі (напр., прыбалт.-ням. крыніцу: Burkan, Burkane і г. д.) прыводзіць Фасмер, 1, 194. Іначай Буга, Rinkt., III, 771, які лічыць, што *bъrk‑аnъ і *mъrky ’морква’ аднаго паходжання (з невядомай сёння прыбалтыйскай мовы, у якой была змена mb).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)