Балала́йка (БРС). Рус. балала́йка, укр. балала́йка. Як і балаба́йка (гл.), гукапераймальнага паходжання. Параўн. Фасмер, 1, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́нс. Рус. бала́нс, укр. бала́нс. Новае запазычанне з франц. balance (падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумпе́й ’скнара’ (Сцяшк. Сл.). Сапсаванае польск. skąpiec ’тс’. Магчыма, пад уплывам формы тыпу рус. скупендяй ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кур’ёз ’недарэчны выпадак’ (ТСБМ). Праз рус. мову курьёз ’тс’ з ням. Kuriosum (Шанскі, 2, 8, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіламе́тр ’адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў’ (ТСБМ). З франц. kilomètre праз рус. километр. Параўн. кілаграм (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вакза́л (БРС). З рус. вокзал (Крукоўскі, Уплыў, 73; Шанскі, 1, В, 145–146; Рудніцкі, 1, 464).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальта́ж ’напружанне ў электрычным ланцугу’ (КТС). Праз рус. вальтаж з франц. voltage ’тс’ (Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальтэр’я́нец ’вальнадумец’ (КТС). Праз рус. вольтерьянец з франц. voltairien (Шанскі, 1, В, 156; Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вандалі́зм (БРС). З рус. вандализм (Крукоўскі, Уплыў, 76) з франц. vandalisme ’тс’ (Шанскі, 1, В, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вапня́к ’горная парода, якая мае ў сабе вапну’ (БРС). Калька з рус. известняк (Крукоўскі, Уплыў, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)