по́ласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

У жывёльным арганізме: прастора, парожняя або запоўненая чым-н., абмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела.

Брушная п.

|| прым. по́ласцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́меж.

1. прысл. Поруч, побач.

Ісці п.

2. прыназ. з Т (у спалуч. з прыназ. «з»). Поруч, побач з кім-, чым-н.

Стаяць п. з бацькам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамаўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Не адказаць, ухіліцца ад адказу.

Дыпламатычна п.

2. Правесці які-н. час у маўчанні.

П. хвіліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што, аб чым, пра што і з дадан.

Тое, што і праведаць (у 2 знач.).

|| незак. прапы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак. (разм.).

Сагрэцца ў цёплым месцы або ўкрыўшыся чым-н.

П. каля агню.

П. пад цёплай коўдрай.

|| незак. прыграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назіра́нне, -я, н.

1. гл. назіраць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н., нагляданняў за кім-, чым-н.

Навуковыя назіранні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́ць¹, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак., на чым і без дап.

Дамагчыся выканання чаго-н.

Н. на сваім.

|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазама́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Замазаць, заляпіць чым-н. усё, многае.

П. надпісы на сцяне.

2. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае.

П. рукі фарбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазапаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

1. Запоўніць, заняць чым-н. усё, многае.

П. бочкі вадой.

2. Упісаць куды-н. усё, многія звесткі.

П. табелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазмага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., з кім-чым, за каго-што і без дап.

Прыняць удзел у барацьбе; змагацца некаторы час.

Давялося доўга п. за справядлівасць.