метабіёз, ‑у, м.

Узаемаадносіны паміж мікраарганізмамі, пры якіх прадукты жыццядзейнасці аднаго віду служаць крыніцай харчавання для іншага.

[Ад грэч. meta — пасля, за, цераз і bios — жыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мімікі. Мімічныя сродкі артыста. // Выражаны пры дапамозе мімікі. Мімічная сцэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагаму́жжа, ‑а, н.

Перажытачная форма шлюбу, пры якой жанчына можа быць у шлюбе з некалькімі мужчынамі адначасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпрэ́дства, ‑а, н.

Паўнамоцнае прадстаўніцтва (назва дыпламатычнага прадстаўніцтва СССР пры замежным урадзе, якая існавала да 1941 г.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., чаго.

Пры дапамозе ссання атрымаць, здабыць (пра вадкасць). Нассаць малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́з, ‑у, м.

Мусульманскі рэлігійны абрад, пры якім малітва суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі. Вячэрні намаз.

[Перс. nämāz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рсцень, ‑я, м.

Пярсцёнак з каштоўным каменем. Чорны персцень на пальцы цьмяна пабліскваў пры свеце газоўкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пескажы́л, ‑а, м.

Чарвяк, які жыве ў прыбярэжным марскім пяску, іле і служыць прынадай пры лоўлі рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піэмі́я, ‑і, ж.

Спец. Агульнае гнойнае заражэнне арганізма, пры якім утвараецца многа гнойных ачагоў у розных органах.

[Грэч. pýon — гной і haima — кроў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плена́рны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца пры ўдзеле ўсіх членаў выбарнага кіруючага органа якой‑н. арганізацыі. Пленарнае пасяджэнне.

[Ад лац. plenarius — поўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)