сумы́сля, прысл.

Тое, што і сумысна. [Мікіта] сумысля не спяшаўся ісці, было прыемна думаць аб будучыні. Галавач. Гэта сумысля падпальваюць балота палешукі, каб на выгаралым месцы расла налета маладая, лепшая трава. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Пракладваць яздой, хадзьбой (дарогу, шлях і пад.). Тарыць сцяжынку. / у перан. ужыв. Шчакаціхін тарыў шырокі шлях для беларускага выяўленчага мастацтва і навукі аб ім. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.

Пачаць маліць, прасіць аб чым‑н. — Дзеткі... — узмалілася старая Аксеня. — Ці было калі пры бацьку, каб за сталом сварыліся... Чарнышэвіч. — Браткі, паездзім яшчэ трохі, — узмаліўся .. [Алесь]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хтось, кагось, камусь, кагось, кімсь, аб кімсь, займ. неазначальны.

Тое, што і хтосьці. Узлескам ранняю парою, Туды, дзе хтось траву касіў, На луг стары, да вадапою Усёй сям’ёй ідуць ласі. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ничто́ мест. нішто́ (род. нічо́га, дат. нічо́му, вин. нішто́, твор. нічы́м, пред. ні аб чым);

ничто́ ино́е (друго́е) нішто́ і́ншае;

реши́тельно ничего́ ні́чым-нічо́га, абсалю́тна нічо́га, анічагу́ткі;

ничего́ подо́бного нічо́га падо́бнага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удивля́ться дзіві́цца, здзіўля́цца;

удивля́юсь, как я до сих пор не слы́шал о его прие́зде дзіўлю́ся, як я да гэ́тага ча́су не чуў аб яго́ прые́здзе;

не удивля́йтесь не дзіві́цеся (не здзіўля́йцеся).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вішава́ць ’заставацца няскошанай (аб сенажаці, канюшыне)’ (Янк. I). Палес. вишоват ’перастойвацца, перарастаць (аб траве)’ (Лысенко СПГ), польск. wiszowaty ’грубы, буйны (аб сене)’. Да віш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́ечнік, ‑а, м.

Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — І сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага, дзе праўда і фантазія пераплятаюцца ў дзіўных злучэннях. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басано́жкі, ‑жак; адз. басаножка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука аб выкарыстанні водных рэсурсаў у гаспадарцы і барацьбе са шкодным дзеяннем воднай стыхіі, а таксама галіна тэхнікі, якая выконвае гэтыя задачы з дапамогай адпаведных збудаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)