Кромп ’гусцяра, Blicca bjoerkna’ (Жук.). Як і рус. кромп, запазычанне з польск. krąp (Слаўскі, 13, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бшчаства ’грамадства’; ’грамада, суполка’ (КТС), вобчыства ’грамада’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. общество (Крукоўскі, Уплыў 21–22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́глам ’толькі’ (Мат. Гом.). Відавочна, з агулам, увогуле (гл.). Параўн. рус. дыял. оглом ’агульна, без разбору’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́жжы ’лейцы’ (Бяльк.). Адзінкавасць фіксацыі ўказвае на запазычанне з рус. вожжи. Параўн. шырока распаўсюджанае вожкі ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ворык ’двор для жывёлы ці хлеў’ (Бяльк., Яшк., маг.). Рус. ворок ’тс’. Да вор2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́чнік ’урач-акуліст’ (БРС), «вочны сведка» (Нас.). Да вока, вочы. У першым значэнні калька рус. глазник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вулканіза́цыя ’рамонт гумавых прадметаў шляхам зваркі’. Праз рус. вулканиза́ция з англ. vulkanization (Шанскі, 1, В, 213).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́мнічаць ’мудраваць’ (Грыг.). Запазычана з рус. у́мничать, хутчэй за ўсё вусным шляхам з рускага гарадскога прастамоўя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дурыць (БРС, Бяльк., КТС), вы́дурыцца ’вырасці’ (КТС). Рус. вы́дурить, вы́дуриться ’тс’, укр. ви́дурити ’тс’. Гл. дурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вылапо́кій ’з вытарашчанымі вачамі’ (З нар. сл., мсцісл.). Рус. смал. волопо́кий ’лупаты’. Метатэза з лупаво́кій ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)