ка́йстра, ‑ы, ж.
Дарожная торба, заплечны мяшок. [Ганна] механічна збірала кайстру Дудку, той збіраўся некуды ў дарогу. Лынькоў. Калі з вайны вярнуўся бацька, Разбінтаваны ў лазарэце, Дастаў ён з кайстры хлеб салдацкі І па акрайцу выдаў дзецям. Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каржа́к, ‑а, м.
Разм. Каржакаватае дрэва; корч. Стылі, кракталі на сцюжы старыя сосны-каржакі, лускалася ад марозу кара на маладым сасонніку. Пташнікаў. Вялікія вочы жмурыліся ад пільнасці, калі гасіў..[хлапчук] з-за вуха сякераю па ўпартых каржаках. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разагнаць усё, многае або ўсіх, многіх. [Мікодым] выйшаў з хаты, калі паліцыянты паразганялі ўжо людзей. Сабаленка. Вецер не дзьме, а ірве, і дзівіцца можна, як не паразганяў ён нізкіх хмар. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрпрэта́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Тлумачэнне, раскрыццё сэнсу чаго‑н. Інтэрпрэтацыя закона. Інтэрпрэтацыя тэксту. Інтэрпрэтацыя абрадавага фальклору. // Творчае раскрыццё вобраза або музычнага твора выканаўцам. Янка Купала дасягаў большага майстэрства перакладу, калі спалучаў пераклад з сваёй паэтычнай інтэрпрэтацыяй. Палітыка.
[Ад лац. interpretatio — растлумачванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі доўга чакаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Нарэшце! — сказаў Сцяпан Ягоравіч, калі машына спынілася ля пад’езда. — Мы з Лёнькам зачакаліся. Корбан. Маці зачакалася нас — гэта ж тры дні не былі дома. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згада́цца, ‑даецца; безас. зак.
Разм. Прыпомніцца, прыгадацца. Згадалася, як маці шыла новую сукеначку, калі Аня стала хадзіць у школу. Мележ. «Хто б дзятла ведаў, каб не яго нос», — згадаліся Юлі словы, што любіў паўтараць яе бацька. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.
2. перан. Тое, што і закаснець. — Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замыслава́ты, ‑ая, ‑ае.
Складаны, хітры, не адразу зразумелы. Дзяцей часта асякаюць старэйшыя ў сям’і, калі яны прыстаюць з запытаннямі, то вельмі наіўнымі, то часамі занадта замыславатымі. Колас. // Вычварны, мудрагелісты. [Шурка] .. выпісвае на невялікай ледзяной сцяжынцы замыславатую фігуру. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўрубе́ль, ‑бля, м.
Манета вартасцю ў пяцьдзесят капеек. Калі на стале зазвінелі грыўні, залатоўкі, саракоўкі і паўрублі, Садовіч ціха сказаў Лабановічу: — Давай, брат, папрабуем. Колас. — Вось што, хлопцы, — сказаў Алесь. — Пакіньце вы гэты паўрубель на снеданне. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пражэ́кт, ‑а, М ‑кце, м.
1. Уст. Праект, план. Тады свае пражэкты абвяшчаў я. Былі яны вельмі шырокія. Карпюк.
2. Іран. Нездзяйсняльны, надуманы праект. Крэйдзік не любіць нейкія там пражэкты, не любіць, калі чалавек вярзе лухту. Савіцкі.
[Фр. projet ад лац. projectum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)