надзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑надзеўбяце; пр. надзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; зак., чаго.
1. Дзяўбаючы, наадбіваць чаго‑н., раскрышыць што‑н. Надзяўбці зямлі. □ [Глею] як-ніяк можна было б надзяўбці кіркай ды паціху павыкідаць рыдлёўкай. Быкаў.
2. Нарабіць дзяўбаннем дзірак, адтулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наканава́цца, ‑нуецца; зак.
Разм. Наперад, загадзя вырашыцца, абумовіцца, атрымаць пэўны кірунак. Адным словам, ва ўяўленнях.. [Настачкі] ужо выразна наканаваўся надзел свету ў часе на дзве палавіны: страшная мінуўшчына, калі яе яшчэ не было на свеце, і цяперашняе яе маленства. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́р, ‑у, м.
Жаданне, замысел што‑н. зрабіць. Добры намер. Варожы намер. Здзейсніць свае намеры. □ [Лабановічу] ўспаміналіся першыя дні прыезду сюды, яго намеры і планы. Колас. [Мікола:] Не было ў мяне намеру крыўдзіць цябе. Крапіва.
•••
З намерам — з пэўнай мэтай, знарок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Нацерці мылам, пакрыць мыльнай пенай. Намыліць бялізну. Намыліць рукі. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Чорны.
•••
Намыліць галаву (шыю) каму — строга спагнаць з каго‑н. за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паручы́цель, ‑я, м.
Асоба, якая дала паруку, паручылася за каго‑, што‑н. Усе мясцовыя жыхары, якія згубілі свае дакументы, павінны былі падаць заявы, каб атрымаць часовыя пасведчанні і прапісацца ў дамавых кнігах. Толькі трэба было мець двух паручыцеляў. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасынкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасынкаваць.
2. у знач. прым. Пазбаўлены лішніх парасткаў, пасынкаў. Пасынкаваныя кусты чарнаягаднага паслёну далі вялікую адмену ад непасынкаваных. Колькасна іх было, праўда, менш, але затое яны былі як вішні велічынёю. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патэфо́н, ‑а, м.
Музычны апарат для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх. На танцпляцоўцы пад соснамі патэфоп бясконца іграў гэтую пласцінку да позняй ночы. В. Вольскі. Завялі патэфон, ложкі паставілі адзін на другі, каб можна было танцаваць. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небяспе́чна,
1. Прысл. да небяспечны.
2. у знач. вык. Звязана з небяспекай; цягне за сабой якую‑н. небяспеку. Хадзіць тут у такую ноч небяспечна. Галавач. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласкагу́бцы, ‑аў; адз. няма.
Абцугі, канцы ў якіх (губы) маюць плоскую ўнутраную паверхню. Тут можна было знайсці побач з пласкагубцамі і пукатай кантрольнай лямпачкай безліч ролікаў усякіх калібраў, скрутак ізаляцыйнай стужкі і іншых рэчаў, неабходных для бягучага рамонту. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., што.
Трохі, няпоўнасцю сапсаваць. [Лявон:] З бацькам цягалі бярвенне... падарваўся стары, памёр,.. тады сам адзін мусіў кончыць... Цяжка было аднаму, але неяк даў рады, толькі нагу прыпсаваў, і хадзіць няма як роўна. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)