шкля́рус, ‑у, м., зб.

Род буйнога бісеру ў выглядзе рознакаляровых кароценькіх трубачак са шкла, якія нанізваюцца на нітку. Упрыгожыць сукенку шклярусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шта́пельны, ‑ая, ‑ае.

Выраблены са штапелю (у 2, 3 знач.). На беразе .. стаяла басаногая маладая жанчына ў штапельнай сіненькай сукенцы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ознако́мить сов. азнаёміць, пазнаёміць;

ознако́мить кого́-л. с содержа́нием кни́ги азнаёміць (пазнаёміць) каго́е́будзь са зме́стам кні́гі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́черк

1. (краткое описание) на́рыс, -са м.;

2. (контур, очертание) уст. абры́с, -су м., ко́нтур, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шко́льны в разн. знач. шко́льный;

ш. наста́ўнік — шко́льный учи́тель;

ш. рабо́тнік — шко́льный рабо́тник;

дзіця́ ~нага ўзро́сту — ребёнок шко́льного во́зраста;

са ~най ла́ўкі — со шко́льной скамьи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дзеліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Выйшаўшы са складу чаго‑н., адасобіцца, стаць самастойным. Выдзеліцца з абшчыны.

2. Вылучыцца якім‑н. чынам сярод іншых. Выдзеліцца сваімі здольнасцямі. □ З усіх галасоў выдзеліўся густы і моцны, як заводскі гудок, бас параненага з павязкай на галаве. Мележ.

3. Выйсці, выступіць на паверхню (з арганізма, са складанага саставу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчытавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да шчыта (у 2, 3 знач.). Шчытавы затвор. // Зроблены са шчытоў (у 2 знач.). Побач са шчытавымі дамамі вырасталі грубы з брусчаткі, акрэсліваючы будучыя вуліцы. Савіцкі. // Які праводзіцца з дапамогай шчыта (у 2 знач.). Шчытавы спосаб будаўніцтва тунеля.

2. Спец. Які мае шчыт (у 6 знач.). Шчытавая тля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабра́нач, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца як пажаданне спакойнай ночы, добрага сну. — Дабранач! — паціскаючы са шчырасцю Янкаву руку, развітаўся Васіль. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гекато́мба, ‑ы, ж.

Ахвярапрынашэнне ў Старажытнай Грэцыі (першапачаткова са 100 быкоў або іншых жывёл). // перан. Вялізныя ахвяры вайны, тэрору, эпідэміі і пад.

[Грэч. hekatómbē ад hekatón — сто і bús — бык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арбалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Разнавіднасць лёгкага бетону, які вырабляецца са звычайнага бетону з дабаўленнем драўняных адходаў (выкарыстоўваецца для пабудовы малапавярховых дамоў).

[Ад лац. arbor — дрэва і грэч. líthos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)