храпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. храпці, а таксама гукі гэтага дзеяння. Храпе Вадзім.. [Таня] таўхае яго пад бок. Храпенне на нейкі час прыціхае, затым пачынаецца зноў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́мстанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хрумстаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаката́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цакатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Глуха праз драўляныя простыя дзверы, што вядуць у прыемную, данеслася цакатанне пішучай машынкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У пакоі цішыня.. Таму асабліва выразна чуваць ціканне гадзінніка, што вісіць на сцяне. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастры́чнік, -а, м.

1. Дзясяты месяц каляндарнага года.

2. (з вялікай літары). Рэвалюцыя 1917 года, а таксама яе гадавіна 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі).

Свята Кастрычніка.

|| прым. кастры́чніцкі, -ая, -ае.

Кастрычніцкія святы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакала́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, што мае гэту ступень.

2. У Францыі: чалавек, які здаў экзамен за курс сярэдняй школы.

|| прым. бакала́ўрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геапалі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама́ знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прым. геапаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

генера́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Воінскае званне вышэйшага каманднага складу ўзброеных сіл, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Г.-маёр.

Г.-лейтэнант.

Г.-палкоўнік.

Г. арміі.

|| прым. генера́льскі, -ая, -ае.

Генеральскія пагоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адста́ўка, -і, ДМ -та́ўцы, ж.

Канчатковае звальненне з вайсковай, а таксама з дзяржаўнай службы.

Капітан у адстаўцы.

Выйсці ў адстаўку.

◊

Адстаўка кабінета, урада — выхад у сувязі з вотумам недавер’я або зменай кіраўніка дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрыко́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвае фруктовае дрэва з жоўта-чырвонымі салодкімі пладамі з буйной костачкай, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. абрыко́савы, -ая, -ае і абрыко́сны, -ая, -ае.

Абрыкосавы джэм.

Абрыкосная костачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)