храма... (гл. хрома...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да колеру, фарбы; ужыв. замест «хрома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: храмасома, храмасфера.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цемна... (гл. цёмна...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «цёмна...» (у 2 знач.), калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: цемнабровы, цемнавокі, цемнагрывы, цемнаколерны, цемналісты, цемнаскуры, цемнатвары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шара́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.
Загадка, у якой загаданае слова падзяляецца на часткі, а кожная частка нагадвае самастойнае слова, якое трэба адгадваць, каб выйшла галоўнае слова.
Разыгрываць шарады.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ярка... і ярка-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) яркі (у 1 знач.), з яркім, напр.: яркавокі, яркасвятлівы;
2) яркі (у 2 знач.), напр.: ярка-афарбаваны, ярка-стракаты, ярка-чырвоны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надто́чаны I сто́ченный (немно́го); см. надтачы́ць I
надто́чаны II подто́ченный; см. надтачы́ць II
надто́чаны III
1. прич. надста́вленный, наста́вленный; надши́тый; надвя́занный; наращённый; см. надтачы́ць III;
2. прил. надставно́й;
~на́я ча́стка рукава́ — надставна́я часть рукава́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
...градусны, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: мае такую колькасць градусаў, якая названа ў першай частцы, напрыклад: дзесяціградусны, саракаградусны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біё... (а таксама бія...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да жыцця, жыццёвых працэсаў, напрыклад: біёніка, біёграф, біёлаг.
[Ад грэч. bíos — жыццё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяліка... (а таксама веліка...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «вялікі» (у 1, 3 знач.), напрыклад: вялікагаловы, вялікадзяржаўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...гадовы, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: роўны столькім гадам, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: аднагадовы, пяцігадовы, шматгадовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галоў...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «галоўны», напрыклад: галоўурач; б) словам «галоўнае ўпраўленне», напрыклад: галоўкінапракат, галоўліт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)