Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус. копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзацца ’бадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзець ’дзець’. Звязана з прасл. *děti ’рабіць, дзець, пакласці і г. д.’ (шмат розных значэнняў; агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 4, 229–230). Прасл. *dě(ja)ti < і.-е. *dhe ’ставіць, класці, рабіць’. Гл. Трубачоў, там жа; Фасмер, 1, 509; Бернекер, 1, 193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непадле́глы ’незалежны’ (БРС, ТСБМ), непадле́гласць ’незалежнасць, самастойнасць’ (там жа), неподле́глый ’незалежны, свабодны; непадуладны, непадначалены’ (пач. XVI ст., КГС). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. niepodległy, niepodległość ’тс’ як юрыдычны тэрмін, чым тлумачыцца адсутнасць у гаворках, параўн. дыял. подлега́ць ’падыходзіць’, подле́гці ’падкаціцца, падлашчыцца’ (ТС) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калы́м ’выкуп’, ’пабочны заробак’ (БРС, ТСБМ), ’хабар’ (карм., Мат. Гом.). Сюды ж калыміць (ТСБМ, Сцяшк.). Відавочна, запазычана з рус. калым; пры гэтым, відаць, неабходна аддзяліць калым ’выкуп’ як «слоўнікавае» запазычанне, у той жа час як калым ’пабочны заробак’, ’хабар’ сапраўднае запазычанне, магчыма, і рознымі шляхамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацяроз, мацеру͡оз ’гай (зараснік) каля хаты’ (Федар., 7). Няясна. Паводле тлумачэння аўтараў лінгвістычнага каментарыя (там жа, 582), выраз, у якім сустрэлася гэта слова, у густуом мацеруо̑зі з’яўляецца аналагічным да іншага: у густом ачаруо̑дзі, што азначае ’ў густым чароце’. У такім выпадку мацеруо̑з — скажонае чарот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надары́цца ’выдацца, трапіцца’ (ТСБМ). Запазычана з польск. nadarzyć się ’тс’, пра што сведчыць адсутнасць слова ў народных гаворках, ізаляваны характар у лексіконе літаратурнай мовы (гл., аднак, зда́рыцца, якое па тых жа меркаваннях таксама можа быць аднесена да запазычання), а таксама месца націску ў слове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корт 1 ’грубая фабрычная тканіна’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне з польск. kort ’тс’, якое з англ. cord ’тс’ (Слаўскі, 2, 499).

Корт 2 ’пляцоўка для гульні ў тэніс’ (ТСБМ). Англ. court (там жа, 2, 715). Новае запазычанне з англійскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулі́на 1 ’спакойная затока ў рацэ’ (Жд. 3). Да кулѣ 2 (гл.).

Кулі́на 2 ’майнік двухлісты, Majanthemum bifolium L.’ (Кіс.). Да каліна (гл.), назва якой суадносіцца з чырвоным колерам яе ягад. Майнік характарызуецца тым жа колерам. Параўн. яго сінанімічныя назвы: заячча кроў, перац (Кіс., 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парафі́н ’воскападобнае рэчыва, якое здабываецца з нафтапрадуктаў’ (ТСБМ). З рус. парафи́н, якое з ням. Parafin ’тс’. Назва дадзена яго адкрывальнікам К. Райхенбахам (1830) з-за яго нейтральнасці адносна рэактываў. Ад лац. parum ’мала’, affinis ’роднасны’ (Фасмер, 3, 204; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ліка, пе́ляка ’няўдобіца’ (докш., бярэз., барыс., чэрв., Сл. ПЗБ), ’жоўты пясок’ (барыс., Яшк.), ’пясчаная неўрадлівая зямля’ (мін., докш., барыс., бярэз., чэрв., ЛА, 2), пеле́чына ’тс’ (валож., там жа), пяле́ка, пяле́чына ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 214), паходзіць з літ. pelė́kas ’шэры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)