голь, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і галота. — Ну, вось вам і праўда, — адказвае.. пан, — голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў. Нар. казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лісь, прысл.

Разм. Калісьці, некалі ў мінулым. І вось на месцы тым стаю, Дзе колісь быў мой ціхі дом. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разняго́дзіцца, ‑дзіцца; безас. зак.

Разм. Пра наступленне непагоды, нягоды. Вось нечакана разнягодзілася, пайшлі дажджы, шэрасць і волкасць завалаклі далягляд. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́ласнасць, ‑і, ж.

Стан цэласнага; цэльнасць. Тэрытарыяльная цэласнасць. □ Надзвычайная цэласнасць светаадчування, багацце пачуццяў.. — вось што характарызуе творы Я. Коласа. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнары́знік, ‑а, м.

Уст. Манах. Любілі гуляць вечарамі па шляху і чарнарызнікі, што жылі вось тут, управа, у манастыры. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хааты́чны, ‑ая, ‑ае.

Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дпірка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Абл. Падпора, падпорка. Нявестка прывядзе нейкага хваста, а можа і два. Вось і подпірка ў гаспадарцы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць наладжанага (у 2 знач.); арганізаванасць. Справа, як быццам, наладжвалася. І вось аднойчы гэтая наладжанасць ледзь не пайшла па нішто. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасхо́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

Сысціся — пра ўсіх, многіх. І вось, бывала, пан прыкажа — Сюды пасходзіцца ўся стража І робіць цэлую параду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыкі — энклітычная часціца, што далучаецца да слоў для пацвярджэння сказанага: мне тыкі гэта на руку (Нас.), my ŭżo uwidzieli, szto tyki i praŭda (Ф. Багушэвіч). Параўн. макед. тики ‘ну вось’: така тики! ‘значыць так!’ (з адценнем недаверу). Аналагічныя па паходжанні з тыка 1, такі 2, ‑тка/‑ткі‑ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)