фрэзеро́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які працуе на фрэзерным станку. Сапраўды, чаму б Сяргею не пайсці на завод імя Кірава, на «Гомсельмаш»? Там для фрэзероўшчыка — шырокае поле дзейнасці. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іме́нне ’імя, мянушка, прозвішча’ (ТСБМ, Нас.), іме́ньня (дзісн., Нар. сл., 113), мэньне (стол., Нар. лексіка, 126); параўн. рус. смал. и́ме́нье, укр. іме́ння, йме́ння. Утворана ад асновы ўскосных склонаў імен‑ (гл. імя) з суф. ‑j‑e.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́цькавіч, ‑а, м.

Разм. жарт. Ужываецца пры іменаванні каго‑н. па бацьку, калі імя бацькі невядома або яно не называецца. — Да хуткага спаткання, Леанід бацькавіч! — жартаўліва памахала [Агнёва] ручкай. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бей, бея, м.

Тытул дробных феадалаў або службовых асоб у некаторых краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу. // Асоба, якая мае такі тытул. // Дадатак да імя ў значэнні: пан. Ізмаіл-бей.

[Тур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гераі́зм, ‑у, м.

Праяўленне мужнасці, стойкасці, самаадданасці ў імя высокай мэты; доблесць, геройства. Працоўны гераізм савецкіх людзей. У барацьбе з нямецкімі фашыстамі беларускі народ праявіў масавы гераізм і самаахвярнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыга́днік, ‑а, м.

Разм. Член брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір мантажнай брыгады.. ад імя сваіх брыгаднікаў заявіў, што краны зманціраваны будуць, што ў дошку разаб’юцца, а зробяць сваё. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёгра́ма, ‑ы, ж.

Паведамленне, перададзенае па радыётэлеграфе. Расшыфраваць радыёграму. □ У радыёграме з ЦК партыі бальшавікоў Беларусі на імя дзядзі Косці раілася пашырыць вопыт яго групы на іншыя чыгункі. Лынькоў.

[Ад слова радыё і грэч. gramma — пісьмовы знак, запіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масы́ш ’хітрун’ (віл., Сл. ПЗБ). Ад імя Mojżesz (польск.) ’Майсей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парадакса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе парадокс, з парадоксам. Парадаксальныя вывады. □ Няма нічога неспадзяванага і парадаксальнага ў тым, што, гаворачы пра Івана Шамякіна, часам прыгадваюць імя Івана Тургенева. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Насіць імя, назву, прозвішча; звацца. [Стрыбульскі:] — Дзейнічае тут партызанскі атрад. Празываецца «Дзед з барадою». Мележ. Кожны месяц настае маладзік перад нядзеляю, — маладзіковай празываецца тая нядзеля. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)