многагало́ссе, ‑я, н.
1. Адначасовае гучанне многіх галасоў; шум ад мноства галасоў, гукаў.
2. Спец. Адначасовае гучанне ў вакальным або інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́ман, -ну м., разг.
1. го́вор; разгово́р; (громкий) го́мон, галдёж;
2. перен. шум, го́мон; гуд, гуде́ние ср.; гул
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скамячы́цца, ‑мечыцца; зак.
1. Стаць скамечаным, змятым. Адзенне скамячылася.
2. перан. Страціць належны выгляд, нармальны ход, сказіцца. У зале, вядома, шум, дзелавая частка скамячылася, змазалася. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Утвараць шум пры дапамозе сукала і пад. Бабы датыкаюць апошнія кросны, набіліцы стукаюць — чутно на вуліцы, як таралакаюць сукалы. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ашаламе́ць ’адурэць’ (Касп.), ’аслупянець, страціць розум ад нечаканасці’ (палес., Цыхун, вусн. паведамл.), ’збянтэжыцца, згубіць кірунак і развагу’ (КЭС, лаг.), ошоломонець ’адурэць’ (КСТ), ашаламу́ніцца (Шпіл.), укр. ошалемоніти ’ашалець’, рус. ошелометь ’адурэць, ашалець, страціць прытомнасць’. Ад шо́лам ’шум’, гл. ашаламіць; да семантыкі параўн. устойлівыя выразы «шум и шаль в голове» (Шн., 2, 552), «на третье (поле) конь ступая, шум голоўку обнимая» (Шн., I, 334); суфіксальнае нарашчэнне ‑ан‑ (‑он‑) мае ўзмацняльны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́мул ‘шум, вэрхал’ (мін., Цыхун, вусн. паведамл.), ст.-бел. тумультъ, тумултъ, тумолтъ, тулмутъ ‘гвалт, зборышча, сумятня’ (1595 г., ГСБМ, Карскі 1, 390). Запазычана са ст.-польск. tumult ‘тс’, ‘шум, гам, гоман, галас, неспакой’, якое з лац. tumultus ‘тс’, ‘бунт’ (Булыка, Лекс. запазыч., 41); мінская гарадская форма, відаць, праз ід. tuml ‘глум, галас, мітусня, вэрхал, гоман’, што да с.-в.-ням. tumel ‘шум, неспакой, зборышча’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куцерма́, куцерэ́мка ’звада, шум, неразбярыха’ (ТС, Мат. Гом.). Параўн. кутарма (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баравы́, ‑ая, ‑ое.
Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая. Багдановіч. Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога. Сабаленка. // Уласцівы бору. Песня ўдалеч плыве, Адгукаецца ціш, баравая. Гілевіч. Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, Баравое жыццё аглядае. А. Александровіч. // Багаты на бары. Вясна ўжо настала, прынесла турботы, Узрушыла птушак і край баравы. Ляпёшкін.
•••
І не шум баравы гл. шум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марко́тны
1. печа́льный, гру́стный; уны́лый;
ён глядзі́ць на ўсіх ~нымі вачы́ма — он смо́трит на всех печа́льными (гру́стными) глаза́ми;
старо́га му́чылі ~ныя ду́мкі — старика́ му́чили печа́льные (уны́лые) мы́сли;
над ле́сам стаі́ць м. шум — над ле́сом стои́т печа́льный шум;
2. фольк. кручи́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вершалі́на, ‑ы, ж.
Самая верхняя частка дрэва, гары; макаўка. Чуўся роўны шум хваёвых вершалін. Чорны. На дубе са зламанай вершалінай, у вялізным гняздзе, вучыліся лятаць бусляняты. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)