по́за, -ы, мн. -ы, поз, ж.

1. Пастава цела.

Ляжаць у нязручнай позе.

2. перан. Прытворства, няшчырыя паводзіны, рысоўка.

Не верце яму, гэта толькі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́лежань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

У ляжачых хворых: амярцвенне скураных покрываў той часткі цела, на якой доўга і нерухома ляжаць.

|| прым. про́лежневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луска́, -і́, ДМ -сцэ́, ж.

Дробныя пласцінкі, якімі пакрыта цела рыб, яшчарак, змей.

|| памянш. лу́сачка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. лускавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сму́глы, -ая, -ае.

Пра скуру твару, цела: з больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні са светлым колерам скуры).

Смуглыя рукі.

Смуглая дзяўчынка.

|| наз. сму́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́льнасць, -і, ж.

1. гл. шчыльны.

2. Маса цела, заключаная ў адзінцы яго аб’ёму (спец.).

Ш. вады.

Шчыльнасць насельніцтва — колькасць жыхароў на 1 км² плошчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

целаскла́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Будова, формы цела чалавека; фігура. Атлетычны целасклад. Моцны целасклад. // Структура, будова цела жывёл, птушак. Коні розных народ адрозніваюцца целаскладам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каве́рна, -ы, мн. -ы, -ве́рн і -аў, ж. (спец.).

Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі.

К. ў лёгкіх.

|| прым. каверно́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бру́шка, -а, мн. -і, -аў, н.

1. Тоўсты жывот у чалавека (разм., жарт.).

За брушкам сцежкі не бачыць.

2. Задні аддзел цела членістаногіх (спец.).

Б. чмяля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каратэ́, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі, заснаванай на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

У жывёльным арганізме: прастора, парожняя або запоўненая чым-н., абмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела.

Брушная п.

|| прым. по́ласцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)