кот, ката, М каце, м.

Самец кошкі.

•••

Марскі кот — а) тое, што і коцік (у 2 знач.); б) род марскога ската.

Чаротавы кот — драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

Гуляць у ката і мышку гл. гуляць.

(Жыць) як кот з сабакам — пра людзей, якія пастаянна сварацца.

Кату па пяту — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Мінулася кату масленіца; не ўсё кату масленіца гл. масленіца.

Цягнуць ката за хвост гл. цягнуць.

(Як) кот наплакаў — пра вельмі малую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́йцы, ‑аў; адз. ляйчына, ‑ы і лейчына, ‑ы, ж.

Вяроўкі, рамяні для кіравання коньмі ў запрэжцы. На высокім сядзенні, .. трымаючы туга нацягнутыя раменныя лейцы, сядзела маладая паненка. Колас. За мастом начальнік участка сагнаў нас з саней .. і хлыснуў лейчыной каня. Пташнікаў. Тузаючы за лейцы, бацька накіраваў Гнядва на дарогу. Васілёнак.

•••

Выпусціць лейцы з рук гл. выпусціць.

Ляйчына (лейчына) пад хвост папала (трапіла) каму — аб неапраўдана капрызных паводзінах.

Папусціць лейцы гл. папусціць.

Трымаць лейцы ў руках гл. трымаць.

Узяць лейцы ў рукі гл. узяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэ́ндзаль ’квач, шчотка для малявання, бялення’ (Нас., ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), пэ́ндзэль ’тс’ (Сл. Брэс.), пэ́нзаль ’тс’ (Бяльк.), пэнзэль ’тс’ (Мядзв.), пэ́ндаль, пэ́ндэль ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), пе́нзыль (Шымк. Собр.), сюды ж пэ́ндзліць ’маляваць, бяліць’ (Сцяшк. Сл.). Запазычана праз польск. pędzel, pęzel, penzel ’тс’ з ням. Pinsel ’тс’, паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 57), пра гэта сведчыць фанетыка (э пад націскам); Банькоўскі (2, 537) дапускае пасрэдніцтва чэш. penzlik, ст.-чэш. penzl і выводзіць са ст.-франц. pincel, што ўзыходзіць да лац. pēnīcillus, pēnīculus (літаральна ’хвосцік’), памянш. ад pēnisхвост’; польскія насавыя пад уплывам pędzać, pędzić ’паганяць, гнаць’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ўнядзь, ‑і, ж.

Роўнае месца, раўніна. Амярцвелае поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступае ў нерухлівай постаці і тупой немаце. Колас. // чаго або якая. Роўная паверхня чаго‑н.; гладзь. Белыя чайкі лятаюць высока над стрэхамі хат, а над люстранай роўняддзю азёр планіруюць спрадвечныя сябры гэтых стрэх — буслы... Брыль. Адсюль далёка відаць наваколле: і роўнядзь поля, і асфальтавая стужка дарогі, і горад. Марціновіч. Сонца апускаецца яшчэ ніжэй, і вось за намі, па рачной роўнядзі, пачынае, як хвост, цягнуцца .. люстраная паласа. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрызну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Злосна забурчаць ці забрахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў (у адносінах да некаторых жывёл). Нават самы добры кот, калі хто нечакана смаргане яго за хвост, агрызнецца. Гарэцкі.

2. перан. Разм. Груба, са злосцю адказаць на чыё‑н. пытанне, заўвагу. — Ды маўчы ты, — агрызнуўся на жонку Лявон. Сабаленка. Не хацелася яму [Саньку] аддаваць сваю вушанку чужому хлапцу. Але ж гэты чорны прыстаў... Смала, а не чалавек... Ды Сідараў, пэўна, не ўмеў і агрызнуцца добра. Чыгрынаў. // Аказаць супраціўленне. Спачатку нехта ўдарыў з вінтоўкі, потым на голас вінтоўкі злосна агрызнуўся і кулямёт. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псі́на, ‑ы, ж.

1. Пра сабаку, звычайна вялікага. Негрусь лічыў сваёй патрэбай заўсёды пабрахаць на .. [Лабановіча] і наогул быў смешнаю псінаю. Колас. // Пра пах сабакі, яго поўсці. Смярдзець псінай.

2. Груб. зневаж. Пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне. Мяне папярэдзілі ў Мінску, каб я асцерагалася і ненарокам каб не наступіла на лапу ці на хвост якой-небудзь псіне. Мядзёлка. Для прадажнай псіны кол з асіны. Прыказка. // звычайна з азначэннем. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — А князеў хлеб дарэмна есці Не будзеш, псіна ты старая! — З апошніх слоў «Памдзея» лае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зад. Рус., укр., балг., макед. зад, польск., в.-луж., чэш. zad ’тс’, славен. zad прыслоўе ’назад, ззаду’, серб.-харв. за̑д ’задняя частка цела’, балг., макед. (прысл., прыназ.) зад ’ззаду, услед за’. Ст.-слав. зади (прысл.) ’ззаду, назад’. Ст.-рус., ст.-бел. задъ ’задняя частка, задні бок розных прадметаў’. Прасл. zadъ. Праабражэнскі (1, 240) расчляняе за‑дъ (як пере‑дъ), параўн. над‑ъ, по‑дъ. Відэман, BB, 30, 222; Мейе, RÉS, 9, 127; Шанскі, 2, З, 27; БЕР, 1, 584–585; Махэк₂, 708; Покарны, 1, 452. Фасмер (2, 73), які схіляецца да гэтага пункту гледжання, дае і супастаўленні з авест. zadah грэч. χόδανος ’зад’, арм. jetхвост’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыста́ўка1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус. при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр. приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.

Прыста́ўка2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўкахвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спада́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да спасці.

2. Звісаць (пра валасы, тканіну і пад.). Залацістыя валасы, завіваючыся, спадалі на плечы. Грамовіч. [Барада], як непадрэзаны конскі хвост, спадала ў яго аж да самага пояса. Сяргейчык. // Спускацца, падаць (пра дым, імглу і пад.). З белага коміна на ўскраі сяла віўся белы дымок і спадаў у бок садка. Броўка.

3. Зніжацца, размяшчацца па нахільнай плоскасці. Па баках нашай звілістай і вузкай горнай дарогі ўздымаліся і спадалі схілы гор і крутыя шэрыя скалы. Мележ. За колькі крокаў адсюль баравіна спадала ў нізінку, а там купчасціўся ўжо ягаднік ля струх[л]елых пнёў. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць убок, назад, наперад; рэзка, з сілай адштурхнуць.

А. камень.

2. перан., каго-што. Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

А. усе магчымасці.

А. сумненні.

3. перан., каго-што. Атакуючы, прымусіць адступіць.

А. ворага далёка назад.

4. што. Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад што-н., замацаванае адным краем.

А. века скрыні.

5. Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу).

А. галаву.

6. каго-што. Зменшыць на пэўную колькасць, адняць.

А. сотню рублёў.

7. ас. і безас., каго-што. Вярнуцца (пра хваробу).

Грып яго адкінуў (разм.).

8. што. Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.).

Сад адкінуў густы цень.

9. перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго-н.

Вайна ўсё адкінула назад.

10. Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго-, чаго-н.

Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

Адкінуць хвост (капыты) (разм.) — памерці.

|| незак. адкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)