адгарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., каго-што.
1. Аддзяліць, паставіўшы якую-н. агароджу, перагародку.
А. участак пашы.
2. перан. Аддзяліць, адасобіць ад каго-, чаго-н., пазбавіць зносін з кім-, чым-н.
А. ад жыцця.
3. перан. Абараніць, засцерагчы ад чаго-н. небяспечнага або непрыемнага.
А. ад крытыкі.
|| незак. адгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падрэ́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу або злёгку драмаць. Ноччу ж участак пуставаў, толькі вартаўнік падрэмваў тут, прысеўшы дзе-небудзь на цэгле. Кулакоўскі. І вось.. [Грыбавец] падрэмвае ўжо, сагрэты агнём і закалыханы расказам касца. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канапля́нік, ‑а, м.
1. Участак зямлі, засеяны каноплямі. Непадалёк ад сядзібы канчалася паласа канапляніку. Галавач.
2. Абл. Верабей. Пырхаюць чародкі канаплянікаў. Сачанка. Мікола маўчаў, паглядаючы, як за акном на плоце падскоквалі нахохленыя ў прадчуванні зімы канаплянікі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лясні́цтва, ‑а, н.
Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам. // Гаспадарчыя будынкі, у якіх размяшчаецца ўпраўленне лясным участкам. Каля самага бору туліліся старыя будынкі лясніцтва — кантора, хаты ляснічага, лесніка, канюшня. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зжаць, сажну, сажнеш, сажне; сажнём, сажняце; зак., што.
Зрэзаць пад корань сярпом або жняяркай (сцяблы збожжавых злакаў, траву і інш.). Зжаць авёс. Зжаць жыта. / Пра поле, участак. Аралі і сеялі самі, Дык самі і нівы сажнём. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́друб 1, ‑а; мн. адрубы, ‑оў; м.
Участак зямлі, які атрымліваў селянін у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны (у 1906–1916 гг.).
во́друб 2, ‑а, м.
Папярэчнае сячэнне дрэва, бервяна. Таўшчыня дрэва вымяраецца папярэчнікам у водрубе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́страў, -рава, мн. астравы́ і (з ліч. 2, 3, 4) во́стравы, астраво́ў, м.
1. Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой.
2. Участак, які вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасці, напр., сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля і пад.
|| памянш. астраво́к, -раўка́, мн. -раўкі́, -раўко́ў, м.
|| прым. астраўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралёт¹, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
1. Адкрытая прастора паміж чым-н.
Шырокі п. вуліцы.
Аконны п.
2. Адлегласць паміж суседнімі пунктамі апоры ў збудаваннях.
Мост на два пралёты.
3. Участак чыгуначнага шляху паміж станцыямі; перагон (разм.).
4. Свабодны прамежак у лесвічнай клетцы шматпавярховага будынка.
|| прым. пралётны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прызна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. каго-што. Загадзя намеціць для якой-н. мэты, патрэбы.
П. участак для забудовы.
2. каго (што). Паставіць на якую-н. пасаду, работу.
П. брыгадзірам.
3. што. Намеціць, вырашыць зрабіць; устанавіць.
П. сустрэчу.
П. сход на сямнаццаць гадзін.
П. пенсію.
|| незак. прызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прызначэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пляцоўка ’роўнае месца на зямлі’ (ТСБМ). Паводле Германовіча (Аб нек. асабл., 13), памянш. да пляц ’участак’ (гл.). Пляцоўка ’роўнае месца паміж двума лесвічнымі маршамі’ (ТСБМ) — калька з рус. площадка ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)