суадно́сіны, ‑сін; адз. няма.

Узаемныя адносіны; узаемная сувязь, залежнасць розных велічынь, прадметаў, з’яў. Суадносіны сіл. □ Усе зычныя знаходзяцца ў пэўных суадносінах, утвараючы сістэму зычных беларускай мовы. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачужэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў сувязь з блізкімі, знаёмымі, аддаліўся, стаў чужым. Тры дні.. [Даніла] тады нічога не браў у рот, а хадзіў, як разбіты, — пануры і ачужэлы. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць цела ўспрымаць электрычны зарад. Электраёмістасць цела.

2. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе сувязь паміж зарадам, перададзеным двум праваднікам, і рознасцю патэнцыялаў у іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірава́нне, -я, н.

1. гл. кіраваць.

2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады.

Органы дзяржаўнага кіравання.

3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам.

Аўтаматычнае к.

4. У граматыцы: сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення (у 3 знач.) у пэўным склоне.

Дзеяслоўнае к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свая́цтва, -а, н.

1. Сувязь паміж людзьмі, заснаваная на паходжанні ад агульнага продка, а таксама на шлюбных сямейных адносінах.

Дальняе с.

С. па бацькавай лініі.

2. зб. Родныя, сваякі; радня.

На вяселле з’ехалася ўсё с.

3. перан. Падабенства, блізкасць па змесце, уласцівасцях, прыкметах.

С. з традыцыямі беларускіх класікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Страціць сувязь з блізкімі, знаёмымі, стаць чужым. — От, братка, — кажа сястра, — ты ўжо нават пазабываўся, як што і зваць, ты ўжо зусім ачужэў. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кароткачасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца нядоўгі час. Кароткачасовая сувязь. Кароткачасовая перадышка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адна́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Прымусіць адвыкнуць ад чаго‑н.; адвучыць ад якой‑н. звычкі, схільнасці і пад. // Выклікаць нежаданне хадзіць куды‑н., перашкодзіць мець сувязь з кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на індукцыі (у 1 знач.). Індукцыйны метад даследавання.

2. Які мае адносіны да індукцыі (у 2 знач.); выкліканы індукцыяй. Індукцыйны ток. Індукцыйная сувязь. Індукцыйная катушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашля́к, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто робіць або гаворыць пошласці; пошлы чалавек. [Іван Васільевіч:] — Вольга, ты не скажаш, што калі-небудзь я быў пашляком. І гэта была не пошлая сувязь. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)