наздры́цца, ‑рыцца; незак.

Разм. Рабіцца наздраватым, порыстым. Дзе-нідзе наздрыўся зімовымі завеямі снег. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаве́йваць, ‑ае; зак., што.

Завеяць, засыпаць усё, многае. Снег пазавейваў дарогі. Пазавейвала хаты пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снегаво́р, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая прылада для ўтварэння снежных валоў, што затрымліваюць снег на палях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́кры, -ая, -ае.

1. Насычаны вільгаццю.

М. снег.

Мокрае адзенне.

2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е; разм.).

М. год.

Вочы на мокрым месцы ў каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

Мокрае месца застанецца ад каго (разм.) — ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зляжа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зляжаўся, стаў больш шчыльным, меншым у аб’ёме. Зляжалы снег. Зляжалае сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наляпі́цца, ‑лепіцца; зак.

Прыляпіцца ў нейкай колькасці. Снег пластам наляпіўся на .. шапку і плечы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абмесці ўсё, многае. Паабмятаць снег з ног. Паабмятаць ганкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фірн, ‑у, м.

Буйназярністы снег, які ўтвараецца ў гарах у выніку частага замярзання і адтавання.

[Ням. Firn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сбра́сывать несов.

1. в разн. знач. скіда́ць, скі́дваць;

сбра́сывать снег с кры́ши скіда́ць снег з да́ху (са страхі́);

2. карт. зно́сіць;

сбра́сывать со счето́в скіда́ць з раху́нку (разлі́ку), не браць пад ува́гу; см. сбро́сить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аце́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Трасучы, выдаляць што‑н. (снег, пыл і пад.); атрасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)