прабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.
1. Перастаць спаць, прачнуцца. [Данілка:] Ну, а далей што было? [Зоська:] Нічога! Тут я прабудзілася. Купала. // Ажыць пасля зімы (аб прыродзе). // Ажывіцца; прыйсці ў стан напружанай дзейнасці. Прабудзіліся далі, Сёлы і гарады. — Смерць фашызму! — сказалі Грозных мсціўцаў рады. Смагаровіч.
2. перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад страціць.
2. у знач. прым. Згублены; патрачаны. Смерць і агонь глыбока раняць душу чалавека, але яшчэ глыбей — страчаная вера. Пташнікаў. Страчаныя пазіцыі былі адваяваны. Мележ. / у знач. наз. стра́чанае, ‑ага, н. Сёння страчанае не вернеш, Не сустрэць яго, Не знайсці. І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздо́нны, ‑ая, ‑ае.
Непамерна глыбокі. Так загуста насыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход. Панчанка. [Кулеш] кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсё адно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго. Шамякін. // Бязмежны, бяскрайні. Бяздонны блакіт.
•••
Бяздонная бочка гл. бочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і адубець. [Прыборны:] — Дадумаўся, ліха на цябе, у лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне. Шамякін. Васіль Ціханавіч.. стаяў.. і думаў, як адважыцца сказаць пра смерць Дзяніса. Гэта трэба зрабіць сёння — для гэтага ж ён і прыйшоў сюды, але адчуваў, што язык нібы адубянеў. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́га, ‑і, ДМ празе, ж.
1. Жаданне, патрэбнасць піць. Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. А. Александровіч.
2. чаго, да чаго. Моцнае жаданне чаго‑н. Відаць, у гэтага чалавека жалезная самадысцыпліна, велізарная прага да жыцця. М. Ткачоў. Прага помсты за спаленыя вёскі і смерць блізкіх падвоіла рады партызан. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысціня́, ‑і, ж.
Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня! Ваданосаў. Неба над намі было незвычайнай чысціні. Агняцвет. [Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. Шамякін. [Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.
1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.
Засыпаць магілу.
2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).
За здраду — м.
3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.
Ведаць аднаму і — м.
◊
Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.
Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.
Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.
|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
М. камень.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
убо́й зарэ́з, -зу м., забо́й, -бо́ю м.;
на убо́й на зарэ́з (на забо́й);
◊
корми́ть как на убо́й кармі́ць як на зарэ́з (на забо́й);
гнать на убо́й гнаць на смерць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каю́к 1, нескл., м.
Разм. Канец, пагібель, смерць. — Канчаецца іх панаванне. Губернатары і тыя хвасты пападціскалі. Свабода, брат, пайшла! Каюк міністрам! Колас. Тры дні ішлі без дарог, праз балоты ля Нёмана, некалькі разоў пападалі ў такія перадзелкі, што не пажадаеш злодзею, думалі — каюк. Быкаў.
каю́к 2, ‑а́, м.
Уст. Рачное вёслава-паруснае грузавое судна.
[Тур.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачы́н, ‑у м.
1. Перапынак у занятках, працы і пад. для аднаўлення сіл. Адмовіўшыся ад прапанаванага спачыну ў партызанскім лагеры, Зінаіда Антонаўка пайшла на аперацыю разам з Міхальковым. Кавалёў. Няхай кароткі быў начны спачын, але ў галаве ў Паходні была яснасць. Хадкевіч.
2. перан. Высок. Смерць, супакой. Піянеры вырашылі ўпрыгожыць месца спачыну адважнага партызана. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)