дамы́цца, ‑мыюся, ‑маешся, ‑маецца; зак.

1. Закончыць мыцца; памыцца поўнасцю.

2. (з адмоўем). Цяжка адмыць. Запэцкаюцца рукі ў чарніла — не дамыешся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўзакры́ты, ‑ая, ‑ае.

Не поўнасцю закрыты, амаль закрыты. Нават у мёртвага ў яго [рыцара] высакародная пастава.. Напаўзакрытае белае аблічча, магутныя ногі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагні́сці і перагні́ць, ‑гніе; зак.

Згніць зусім, поўнасцю. // Прагніўшы ў якім‑н. месцы, разваліцца на часткі. Перагнілі кроквы, і страха правалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усвядо́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Поўнасцю, да канца зразумець што‑н.; уразумець. Юнацтва планеты ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. «Маладосць». Адна справа ўсвядоміць з’яву, другая справа пазбыцца схільнасцей і звычак, якія ты ўвабраў з малаком маці. Карпюк. [Стасюню] падвялі да Кісялёва, і толькі цяпер яна поўнасцю ўсвядоміла ўсё, што адбылося. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чарпацца, ‑аецца; зак.

1. Выбрацца да канца ў выніку чэрпання. Вычарпалася вада ў калодзежы.

2. перан. Поўнасцю расходавацца, скончыцца. Вычарпаліся сродкі, сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́крыфы, ‑аў; адз. апокрыф, ‑а, м.

Старажытныя рэлігійныя кнігі, забароненыя царквой, таму што іх змест не поўнасцю супадаў з патрабаваннямі афіцыйнага веравучэння.

[Ад гсэч. apokryphos — тайны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрасхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Скарыстаць для якой‑н. мэты, патраціць на што‑н. (звычайна поўнасцю, усё). Зрасходаваць грошы. Зрасходаваць боепрыпасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасы́та, прысл.

Поўнасцю, уволю (пад’есці, напіцца). Шапацеў і гаманіў рэдкі, але лапаткі дождж. Сырая ноч абдымала зямлю, дасыта напаіўшы яе вадою. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыняць; зак., што.

Не поўнасцю адчыніць. Ганна прачыніла дзверы, бокам праціснулася на двор. Місько. [Міхась:] — Душна тут. Прачыні акно. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мра; -мер, -рла; зак.

1. Поўнасцю знікнуць у выніку гібелі, смерці.

Племя вымерла.

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку масавай смерці жыхароў ад голаду, эпідэміі.

Вёска вымерла ад эпідэміі.

|| незак. выміра́ць, -а́е.

|| наз. выміра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)