малакаво́з, ‑а, м.
1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.
2. Той, хто займаецца перавозкай малака. [Пракоп:] — Вы хочаце, каб я з трактара ды перайшоў на вала? Можа, малакавозам мяне паставіце? Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ката́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Стол на колцах для перавозкі хворых у бальніцы. Апоўначы Валю ўзялі ў аперацыйную. Яе не павялі, як звычайна, а паклалі на каталку. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фунікулёр, ‑а, м.
Пад’ёмна-транспартнае збудаванне з канатнай цягай, прызначанае для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах. Вагончык фунікулёра паўзе па крутым зялёным схіле, ад ваннага будынка на беразе ракі Тэплай — угору. Лужанін.
[Фр. funiculaire ад лац. funiculus — вяроўка, канат.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфрыжэра́тар, ‑а, м.
1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; выпарнік (у 1 знач.).
2. Вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік і пад. для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.
[Ад лац. refrigero — ахалоджваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаве́ты ’два дручкі, збітыя упоперак і пашыраныя назад, якія накладваюцца на воз замест драбін і служаць для перавозкі сена, снапоў і г. д.’ (Смул.) < польск. lawet, laweta ’лафет’ < ням. Lafette < фр. Iʼaffut ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ры 1 ’воз, вялікія калёсы для перавозкі грузаў’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Шатал., КЭС, лаг; Сцяшк., Некр., Сцяшк. МГ, Кліх, З нар. сл.), ’кароткія сані для перавозкі бярвенняў’ (ТСБМ, Янк. Мат., Нар. сл., Жыв. сл., Бяльк., Шатал., КЭС, лаг.). Відавочна, з лацінскай крыніцы (лац. carro ’воз’), але час і напрамак запазычання няясны. Форма Pluralia tantum, магчыма, па аналогіі з калёсы (гл.). Тады кары як назва калёсаў першасная.
Ка́ры 2 ’чорны, цёмны (аб вачах)’, як і ўкр. карий, рус. карий ’тс’, запазычанне з тур. kara ’чорны, цёмны’ (Бернекер, 488, Слаўскі, 2, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасажы́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пасажыра, належыць пасажыру. Увесь таварны і пасажырскі рух спыніўся. Лынькоў. // Прызначаны для перавозкі пасажыраў. Гэта быў адзін з тых пасажырскіх самалётаў, якія курсіравалі на адлегласці не больш дзвюх гадзін палёту. Шамякін. А тут самае большае, як праз паўгадзіны на Кіеў павінен прайсці пасажырскі параход. Даніленка. // у знач. наз. пасажы́рскі, ‑ага, м. Разм. Поезд для перавозкі пасажыраў. Вось пасажырскі рушыў, перад намі паказаліся два таварныя саставы, вагоны прыгараднага цягніка, што стаяў у тупіку. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бага́жнік, ‑а, м.
Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Хатулёк Галя прымацавала на багажніку веласіпеда. Ермаловіч. Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́ржа, ‑ы; Р мн. барж; ж.
Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў. На якарах, чакаючы разгрузкі, стаялі дзесяткі нізка аселых барж. Карпаў. Па Бярэзінскай [воднай] сістэме перавозіліся ў баржах і лодках збожжа, соль, крупы. В. Вольскі.
[Фр. barge.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантэ́йнер, ‑а, м.
Спецыяльная скрыня для перавозкі грузаў. Пад’ёмны кран паволі нёс на гмах кантэйнеры з цэглай. Карпаў. Міма Шчупака праплываюць цяжкія платформы з кантэйнерамі, вагоны з вугалем, цыстэрны з гаручым, лядоўні з прадуктамі... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)