стынь, ‑і, ж.

Сцюжа, холад. [Хмурынкі] нізка, нізка сцелюцца над самай зямлёй, чапляюцца за вяршыні дрэў, што аж пачарнелі ад вільгаці, ад стыні. Лынькоў. Над лесам паўстала дрыготкае жаўтлявае зарыва, там разганялі цемру і стынь зімовай ночы цёплыя агні горада. Хадкевіч. Лёгкая стынь прабегла па спацелай спіне. Карамазаў. / у паэт. ужыв. Хатынь, Даходзяць пакут адгалоскі Да нас праз магільную стынь. Смагаровіч. Надоўга дарогі нашы Разбегліся ў сінюю стынь. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шама́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Займацца шаманствам; выконваць абрад шаманства. — Анкат, гэта і ёсць шаман? — запытаў я ціха. — Шаман, шаман. — А што ён робіць? — Шаманіць, з духамі гаворыць, хворага лечыць. Бяганская. // перан. Чараваць. Шаманіць над катлом чабан З даўгім нажом, З двухзубцам. Барадулін. Па берагах не вельмі высокі, але стромкі меднастволы кедрач, густыя зараснікі тальніку, на рацэ дзе-нідзе чарнеюць лункі, ля якіх шаманяць над стаўнымі сеткамі рыбакі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Мерзнуць, калець. — Ах, дзеткі мае, не людскае жыццё ў вас: і поначы трасіся, і на марозе дубей, і людзям назаляй. Лынькоў. // Цвярдзець, лубянець ад холаду. Паўкажушак дубее і стыне карой, вышчараецца люты мароз па-над ёй. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупані́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў.

2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой‑н. справы. Тупаніны было на цэлы месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэхно́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па тэхналогіі ў якой‑н. галіне вытворчасці. Інжынер-тэхнолаг. Тэхнолаг-хімік. Тэхнолаг-тэкстыльшчык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне. Асіпенка. Канструктары і тэхнолагі завода ўпорна працуюць над паляпшэннем эксплуатацыйных якасцей. «Беларусь». // Разм. Студэнт тэхналагічнага інстытута.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўз, поўз, пыўзпа’, ’уздоўж’, ’непадалёку’, ’каля’, ’міма’, ’праз’, ’вакол’ (ТСБМ, Кар., Шат., Гарэц., Мал., Чуд.; чэрв., ДАБМ, к. 221; пух., раг., чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ), по̂з ’побач, міма, каля’ (Нікан.). Укр. повз ’міма’, рус. у прысл. поз‑доль, поз‑дол, повздоль ’уздоўж, паралельна’. Да па (< прасл. po‑) і vz, — апошняе з прасл. ъz, да якога пазней далучылася v‑ як вынік зіяння (Мее, MSL, 20, 111; Гуер, Sb. filolog., 7, 23). Слав. vьz адпавядаюць літ. už‑, лат. uz‑ (ESSJ SG, 1, 276–281). Сюды ж паўзбоч, поўзбоч ’каля, уздоўж’ (ТС), ’у баку, каля’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), а таксама паўзбо́чча ’месца на схіле канавы, узгорка’ (Яшк.) і поўзверхпа-над, блізка пад верхам’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перашэ́птвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Перагаворвацца шэптам. Людзі спярша дзівіліся, пасля пачалі перашэптвацца. І папаўзлі па вёсцы чуткі, што недзе ёсць у Андрэя прыхаванае дабро. Ваданосаў. Дзяўчаты, з затоенай хітрынкай у вачах паглядваючы на нас, паціху перашэптваліся. Лынькоў. // перан. Ледзь чутна шумець, шалясцець. Ціха перашэптваюцца між сабой дрэвы. Пальчэўскі. Па-над галавой, атрасаючы з сваіх галін іней, перашэптваліся вячыстыя прыдарожныя бярозы. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палыха́ць, ‑ае; незак.

1. Гарэць зыркім, яркім полымем. З раніцы да вечара палыхалі горны ў кузні. Хадкевіч. Над горадам палыхалі пажары. Дудо. // Вылучаць жар, веяць гарачынёй. Гарачым цяплом палыхала ад топкі. Лынькоў. // перан. Аб моцным, бурным праяўленні чаго‑н. Над светам палыхала ўжо вялікая вайна. Навуменка.

2. Свяціцца яркім святлом. Па-ранейшаму палыхаў захад, а далёка ў вёсцы спявалі дзяўчаты і часам парыпваў гармонік. Лупсякоў. Паўнеба на захадзе палыхала вялізным зарывам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.

1. Абазвацца свістам. Вартавы прасвістаў.

2. што. Выканаць свістам (якую‑н. мелодыю). [Пятрусь] некалькі разоў прайшоўся па хаце і прасвістаў матыў «Варшавянкі». Гартны.

3. Праляцець, пранесціся, са свістам рассякаючы паветра. Над галавою прасвістала куля і ўрэзалася ў сасну. Гурскі. Бомбы прасвісталі над казіно, дзе быў падрыхтаваны баль для здраднікаў. Няхай. І па Марсе прамчаць, прасвішчуць Камсамольскія эшалоны. Лукша.

4. Свістаць некаторы час.

5. безас. каго. Разм. Праняць скразняком. [Алёша:] — Апранацца трэба добра, а то прасвішча. Лобан. [Вілюевіч:] — Учора на машыне мяне ветрам так прасвістала. Грамовіч.

6. што. Разм. Дарма патраціць. Прасвістаць грошы. Прасвістаць дзень без работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́сел, ‑ела; мн. буслы, ‑оў; м.

1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы чырвоныя ногі, хадзіў, шукаючы жаб, бусел. Васілевіч.

2. Разм. Высокая бутэлька гарэлкі. Тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)