запо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак., каму.
Захавацца, утрымацца ў чыёй‑н. памяці. На ўсё жыццё запомніўся паэту той дзень, калі ў нумары ад 15 мая 1905 года газета «Северо-Западный край» змясціла яго верш «Мужык». «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядва́бны, ‑ая, ‑ае.
Уст. і паэт. Шаўковы. Астаўся ў памяці трошкі прыспушчаны з галавы чорны, шырокі, здаецца, аксамітны, а можа ядвабны шалік. «Маладосць». Заграбае пракосы дзяўчына... Сонца кос яе пасмы залоціць, Яны ззяюць красою ядвабнай. Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ятро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. Даўно няма іх гаспадароў. А ў ятровак яшчэ свежая ў памяці тая далёкая пара, калі жылі разам. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прова́л в разн. знач. права́л, -лу м.;
прова́л в гора́х права́л у гара́х;
прова́л консерва́торов права́л кансерва́тараў;
прова́л па́мяти права́л па́мяці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надо́ўга, прысл.
На доўгі час, на вялікі адрэзак часу, на вялікі тэрмін. Надоўга асталася ў памяці гэтая язда, густыя лясныя пахі, спяванне птушак. Мурашка. Часта ішлі дажджы, але яны не ўсталёўваліся, неба не бывала хмурным надоўга. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадула́дны, ‑ая, ‑ае.
Які не знаходзіцца пад уладай, уплывам каго‑, чаго‑н. За дваццаць пяць гадоў многае забылася, але ў памяці засталіся дэталі, непадуладныя часу. Дзенісевіч. Нават у сабе самім Міця адчувае цёмную, непадуладную свядомасці сілу. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадава́чка ’прадаўшчыца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Лічыцца калькай літ. pardavėja ’тс’, паралельнай да kasėja ’канапка’, siuvėja ’швачка’ і пад. (Baltistica, 26, 2, 167), параўн., аднак, у Скарыны продавач і балг. продава́чка, што сведчыць аб магчымасці самастойнага утварэння ад прадаваць, гл. прадаць (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 1, 329).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ап’яні́ць, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Прывесці да стану ап’янення; напаіць. Пах багуну ап’яніў чалавека.
2. перан. Прывесці да стану захаплення, узбуджанасці, экстазу. Слава ап’яніла яго. □ Застаецца ў памяці вобраз калгаснага брыгадзіра — рамантыка, якога расчуліла, ап’яніла вясна. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Захаваць, утрымаць у памяці. Першы ўрок у сваім трэцім класе Валя запомніць на ўсё жыццё. Дамашэвіч. Мікола на ўсё жыццё запомніў той дзень і час, як падышоў.. да роднай хаты. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцягано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўзнагароджаны сцягам. Сцяганосны калгас. // Упрыгожаны сцягам (сцягамі). Яе [Масквы] мне вобраз мроіўся не звонам старых званіц і не Крамля каронай, — са школьных дзён у памяці маёй яна ўжылася Прэсняю Чырвонай і сцяганоснай майскаю ракой. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)