ако́п, ‑а, м.

Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкананага рова з насыпам (валам), якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя. Толькі сягоння спраў кожнаму шмат: Коласу — вырасціць жменю зярнят, Сонцу — стаптаныя травы падняць, Ветру — акопы пяском зараўняць. Танк. Баязліўца куля і ў акопе страчае, смелага і на акопе мінае. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змяшацца, пераблытацца. Думкі ў галаве збунтаваліся. Гульня збунтавалася.

2. Падняць бунт; узбунтавацца. У гміне павінен спешна адбыцца суд над сялянамі, больш чым над палавінай вёскі, якія збунтаваліся і не пайшлі да пана на работу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкі, нялёгкі, важкі, грузны, масіўны; пудовы (перан.) □ як падняць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прагаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Прыняць удзел у галасаванні; аддаць свой голас за каго‑, што‑н. Позна ўночы заракітнянцы прагаласавалі за новага старшыню і разышліся па хатах. Краўчанка. // Разм. Падняць угору руку з мэтай спыніць які‑н. транспарт. На дарозе «прагаласаваў» салдат, і мы ўзялі яго да сябе ў кузаў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Прывесці ў лёгкі рух; скалыхнуць. І як вокам азірнуць — Збожжа, збожжа, збожжа, Нават вецер зварухнуць Каласы не можа... Грахоўскі. // перан. Заклікаць да дзеяння. Папрацавалі мы нямала, Каб зварухнуць, падняць народ. Бітэль.

2. чым. Паварушыць, кіўнуць. Ніводным плаўніком не зварухнуў [шчупак]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяг, ‑а; мн. сцягі, ‑оў; м.

1. Умацаванае на дрэўку палотнішча рознай формы і афарбоўкі з надпісамі, упрыгожаннямі і пад., якое служыць эмблемай дзяржавы, арганізацыі ці вайсковай часці, злучэння, карабля. Калоны за калонамі Пад сцягамі чырвонымі Ідуць, як хвалі рэк. Колас. Свет не забудзе сцяга над рэйхстагам: Нялёгка нам узняць было яго! Нібы з іскры гарачай, з таго сцяга — Прабітага — па ўсіх зямных абсягах Забушавала полымя сцягоў. Панчанка.

2. перан.; чаго. Ідэя, якая служыць асновай адзінства дзеянняў якой‑н. групы, арганізацыі; светапогляд, праграма. Пад сцягам міру. Пад сцягам свабоды. □ Хай сцягам служыць слава. Дзяліць паміж сабой Яе не маюць права Ні бог і ні герой! Непачаловіч.

•••

Падняць (узняць) сцяг гл. падняць.

Трымаць высока сцяг гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. людзей на сход.

2. што. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад.; падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае.

П. рассыпаны гарох.

П. галлё ў кучы.

3. што. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго-н.

П. станкі.

4. што і чаго. Збіраць што-н. на працягу якога-н. часу.

Пазбіраем яшчэ з гадзіну грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Натапы́рыцьпадняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́ритьпадняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узня́ць, -німу́, -німеш, -німе і уздыму́, узды́меш, узды́ме; -ня́ў, -няла́, -ло́; -німі́ і уздымі́; -ня́ты; зак.

1. каго-што. Нагнуўшыся, узяць што-н. (з зямлі, падлогі і пад.).

У. лыжку.

2. каго-што. Падняць, аддзяліць ад зямлі, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць (навісу).

У. бервяно.

3. каго-што. Падняць уверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.

У. рукі.

У. бровы.

У. галаву (таксама перан.: стаць бадзёрым, смелым). У. сцяг.

У. заслону сцэны.

4. каго-што. Прымусіць устаць, скрануцца з месца з якой-н. мэтай.

У. полк у атаку.

У. з ложка каго-н. (разбудзіць). У. мядзведзя з бярлогі (успудзіць, выгнаць).

5. што. Падняць уверх (пыл, снег і пад.).

Машына ўзняла на дарозе пыл.

6. перан., каго (што) на што. Натхняючы, схіліць да актыўных дзеянняў.

У. народ на барацьбу.

7. што. Зрабіць вышэйшым.

У. узровень вады.

У. чый-н. аўтарытэт (перан.: зрабіць больш значным у чыіх-н. вачах).

8. перан., што. Павялічыць, павысіць.

У. прадукцыйнасць працы.

У. цэны.

9. перан. Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.

У. настрой.

10. што. Наладзіць, палепшыць, развіць.

У. гаспадарку.

У. эканоміку.

11. што. Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.

У. плач (расплакацца). У. шум.

У. трывогу.

У. пытанне.

12. што. Тое, што і узараць (спец.).

У. цаліну.

13. звычайна безас., перан., каго. Узлаваць, вывесці з сябе.

Сказанае чалавека ўзняло.

|| незак. узніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і уздыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узня́цце, -я, н. (да 3, 6, 10—12 знач.), узды́м, -у, м. (да 2, 3, 6 і 10 знач.), узніма́нне, -я, н. і уздыма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадня́ць, ‑падніму, ‑паднімеш, ‑падніме і ‑падыму, ‑падымеш, ‑падыме; зак., каго-што.

Не вельмі высока, трохі падняць. Прыпадняць бровы. □ [Данута] злёгку прыпадняла падол сукенкі, каб не зарасіцца, і выйшла на дарогу. Бажко. Ліда прыпадняла галаву і ўбачыла плыўца, які хутка Заганяў яе. Шамякін. // Падтрымліваючы, дапамагчы падняцца. [Ксёндз] прыпадняў Казіка за плечы, і той сеў на ложку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)