ста́рыць, ‑рыць; незак., каго-што.
Рабіць больш старым, падобным да старога. Гаспадар хаты — нізкі ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымі рудаватымі вусамі. Вусы гэтыя, аднак, не старылі, а, наадварот, маладзілі яго. Шамякін. [Сівыя пасмы], як ні дзіўна, зусім не старылі нашага калегу, а надавалі яму выгляд чалавека маладога. Нядзведскі. Сур’ёзнасць старыць малады твар. Калюга.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
тапча́н, ‑а, м.
1. Нізкі ложак з дошак на козлах. На цэментовай падлозе стаяў дзеравяны тапчан-койка. Колас.
2. Пакаёвая шырокая лаўка, звычайна са спінкай. На куце пад абразамі Стол стаіць, як пан; Дзве пры ім таўстыя лаўкі І адзін тапчан. Купала. Каля стала па тапчане, на голым сенніку, моцна спіць Ірынка. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Нязбе́дны (незбедный) ’паганы’ (Карскі, Труды, 312), ст.-бел. незбедный ’подлы, нізкі’ (XV ст.) з польск. niezbędny ’паганы, няўклюдны’ (Карскі, там жа), ст.-польск. niesbedny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Апошняе з чэш. nezbedny ’гарэзны’ ад прасл. *bъděti, *buditi (Брукнер, 363), гл. будзіць, узбуджаць, або з *ne‑sъ‑będ‑ьnъ ’нявытрыманы, нястрыманы’, дзе ‑będ‑ суадносіцца з ням. binden ’вязаць, путаць’ (Махэк₂, 398).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск. pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус. пск. плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
жывёльны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жывёлы, жывёл. Жывёльны свет. Жывёльны арганізм. // Атрыманы ад жывёла прыгатаваны з арганічных рэчываў, якія ёсць у целе жывёлы. Жывёльнае масла. Жывёльныя бялкі.
2. Такі, як у жывёл; падсвядомы, чыста фізіялагічны. Візэнер сядзеў нерухома — жывёльны страх скаваў яму цела і язык. Шамякін. // перан. Грубы, нізкі. Жывёльныя пабуджэнні.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пе́ўчы, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы спеваку; неабходны для спявання; вакальны. Пеўчыя здольнасці. Пеўчыя навыкі.
2. Які меладычна пяе, свішча (пра птушак). Пеўчыя птушкі. Пеўчы дрозд.
3. у знач. наз. пе́ўчы, ‑ага, м. Той, хто спявае ў хоры, звычайна царкоўным. Працэсію пачынаў дубаваты нізкі чалавек.. А за ім ужо ішлі.. пеўчыя, панок і багамольны народ. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ні́зка 1, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Нанізаныя на нітку, дрот і пад. якія‑н. аднародныя прадметы (грыбы, пацеркі і пад.). Нізка жэмчугу. □ Падымаецца ў паветра з раённага аэрадрома вясковы народ. Жанчыны вязуць звязаных курэй, кошыкі яек, нізкі грыбоў. Ракітны.
2. Цыкл мастацкіх твораў аднаго жанра. Нізка вершаў. □ Нізка Ул. Дубоўкі «Крыху восені і жменька кляновых лістоў» друкавалася ва «Узвышшы». Лойка.
ні́зка 2,
1. Прысл. да нізкі (у 1, 2, 4 і 7 знач.). // Блізка да каранёў чаго‑н. (стрыгчы, жаць, зразаць). Гэта быў ужо чалавек з сівымі, нізка, пад машынку стрыжанымі валасамі. Чорны.
2. у знач. вык. На невялікай адлегласці ўверх ад зямлі, якога‑н. узроўню. Дупло зусім нізка і ў ім поўна мёду. Якімовіч.
3. у знач. вык. Подла, ганебна.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
каржакава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Нізкі, з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва). Дзед заняў пазіцыю пад старым прысадзістым, каржакаватым, як і сам дзед Талаш, дубам. Колас.
2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты (пра чалавека, яго постаць). [Міхей] быў малы супроць сваёй жонкі, але каржакаваты, з сілай у кожным вузле цела — галава ў лобе шырокая, у плячах ёмкі, хаця плечукі прыўзнятыя. Ермаловіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
про́зелень, ‑і, ж.
Зялёны прасвет, зялёны адліў у афарбоўцы. [Міканор] рынуўся ў рудую з прозеленню твань — уехаў аж па грудзі. Мележ. Было ціха, і ўзгоркі выглядалі вялізнымі светла-жоўтымі, з бледнай прозеленню, хвалямі, якія ўзняліся ў час шторму ды так і застылі. Хадкевіч. Глянеш на прозалаць сонца, Глянеш на прозелень ніў — Шлеш пацалунак сасонцы, Нізкі паклон — шырыні. Іверс.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пакло́н, -ну м. покло́н;
зямны́ п. — земно́й покло́н;
ні́зкі п. — ни́зкий покло́н;
біць ~ны — бить покло́ны;
◊ ісці́ з ~нам — идти́ с покло́ном;
галава́ з ~нам, язы́к з прыгаво́ркай — погов. голова́ с покло́ном, язы́к с пригово́ром (с прибау́ткой)
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)