кале́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лецы, Т ‑ай, ж.

Чалавек, які страціў якую‑н. частку цела або здольнасць валодаць ёю ці наогул мае які‑н. фізічны недахоп. Рука яго [Зыгмунта] больш у локці не згіналася, ён астаўся калекам назаўсёды. Чорны. Жыў ён [Сяргей Маеўскі] са сваёй адзінай дачкой-калекай, гарбатай ад нараджэння. Шамякін. // Пра чалавека з пашкоджанай, ненармальнай псіхікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брак, ‑у, м.

1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак? Корбан. // Загана, пашкоджанне, дэфект у чым‑н. Брак, нізкая якасць вырабаў, кім бы яны ні дапускаліся, заўсёды звязаны з непапраўнымі матэрыяльнымі і маральнымі выдаткамі. Машэраў. Адна з дэталей папярэдняй пліты была з бракам. Паслядовіч.

2. Разм. Нястача, адсутнасць, недахоп чаго‑н.

[Ням. Brack.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заіка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мець недахоп у вымаўленні — заіканне. [Леўка Здрок], быццам той заіка, які стараецца не заікацца, казаў нараспеў: — Хлеб ды соль вам, госцейкі. Сабаленка. // Гаварыць запінаючыся, з цяжкасцю падбіраючы словы. — Цёця Таня, ... я ... я, — ад хвалявання .. [Ленка] заікалася і чырванела. Шамякін. Пан ад здзіўлення аж стаў заікацца: — Б-бачу, што м-майстар ты в-варты п-палаца! Дубоўка.

2. Незак. да заікнуцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаста́ча, ‑ы, ж.

1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго‑, чаго‑н. Недастача вады. □ Хлапец усміхнуўся, і тут выявілася ў яго недастача пярэдніх зубоў. Самуйлёнак.

2. Адсутнасць якой‑н. маёмасці, грошай і пад., выяўленая пры праверцы магазіна, установы і пад. [Жанчына:] — Я ўчотчыца фермы. У мяне вунь недастача, судзіць збіраюцца. Навуменка.

3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё; недахоп самага неабходнага. З кожнай хаты нуда, Недастача глядзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыга́на, прыга́нканедахоп; загана’ (ТСБМ, Дзмітр., Нас., Нас. Доп., Янк. БП). Відаць, сюды ж фальклорнае прыга́нка з няясным значэннем (Шн. 1, з паметай “Прынёманне”): “А соро́чки, як прыданки, /скачуць каля лаўки: // Бедна наша голо́венька, /не маем прыганки”. Вядомае ўжо ў ст.-бел. пригана ’загана’, параўн.: “Несть въ речахъ твоихъ ни единое приганы” (Сл. Скарыны); параўн. таксама аналагічныя фармальна і семантычна укр. прига́на ’ганьба, знеслаўленне, папрок; недахоп, загана’, польск. przygana ’абгавор’, чэш. příhana ’дакор’, славац. príhana ’тс’. Усё гэта дае падставы рэканструяваць прасл. дыял. *prigana, прэфіксальнае ўтварэнне ад *gana > якое, у сваю чаргу, ад *ganati, суадноснага і роднаснага *ganiti (ЭССЯ, 6, 99–100, з літ-рай), гл. га́ніць. Разам з тым нельга цалкам выключыць і магчымасць старога запазычання з заходнеславянскіх моў, у такім выпадку ст.-бел. пригана — з чэш. (у мове Скарыны), іншыя формы — з польскай, гл. Банькоўскі, 2, 934, дзе адпаведнае слова адзначана з 1399 г. Параўн., аднак, зага́на і нага́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́на ’ганьба, знеслаўленне’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік; параўн. дзеяслоў зак. трыв. ад ганіць (гл.): наганіць (Нас.), што, як здаецца, не дае падстаў лічыць яго запазычаннем з польск. nagana ’ўшчуванне, прачуханка’, а таксама ’загана, недахоп’, якое адносяць да *ganiti ’гнаць’ (Варш. сл.) або да gana, ganić; апошняе Брукнер лічыць выключна чэшска-польскім словам, запазычаным усходнімі славянамі (Брукнер, 134). Сюды ж, відаць, і нагины ’дрэнны’ (Жд. 1), параўн. польск. naganny ’дрэнны, ганебны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проре́ха ж.

1. (дыра) дзі́рка, -кі ж.; прарэ́х, -ха м., прарэ́ха, -хі ж.;

2. (разрез) разг. прарэ́х, -ха м., прарэ́ха, -хі ж.;

3. перен. (упущение), разг. недахо́п, -пу м., хі́ба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́бы, -ая, -ае.

1. Які мае малую сілу, магутнасць.

С. чалавек.

С. рухавік.

2. Нездаровы, хваравіты.

Слабая бабуля.

Слабыя нервы.

3. Які не вызначаецца моцным характарам; нястойкі.

Слабая натура.

Слабая воля.

4. Нязначны, малы.

Слабая падтрымка.

С. ўдзел.

5. Дрэнны, няўмела падрыхтаваны, выкананы недастаткова ўмела і пад.

С. вучань.

С. раман.

Сын с. ў матэматыцы.

6. Ненасычаны, нямоцны.

С. раствор солі.

Слабая гарэлка.

7. Нямоцна нацягнуты, свабодны.

Лейцы слаба (прысл.) нацягнуты.

Слабае месца або слабы бок каго-чаго (разм.) — недахоп чый-н. або чаго-н.

|| наз. сла́басць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ганнедахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр. га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск. gana, чэш. hana і г. д., якія адносяцца да слав. *ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел. га́ніць, укр. га́нити, рус. дыял. га́нить, польск. ganić, чэш. haniti). Аб слав. *ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слабіна́ ‘нетрывалае, слабое месца’ (ТСБМ), ‘воля, свабода, безнагляднасць’, ‘нядужы, хілы чалавек’ (Яўс.), сла́бінка ‘слабасць, недахоп’ (Нар. Гом.), сюды ж слабе́нё (słabienio) ‘бакавая частка жывата да клуба’ (Арх. Федар.). Параўн. укр. слабина́ ‘слабасць’, ‘пахвіна ў жывёлы’, рус. слабина́, в.-луж. słabina, н.-луж. słabina, чэш. slabina, славац. slabina, серб.-харв. сла̀бина, балг. слабина́, макед. слабина ‘пахвіна’. Прасл. *slabina ‘слабіна’, вытворнае ад *slabъ (гл. слабы), параўноўваюць з літ. pa‑slẽpenes ‘пахвіна’ (Голуб-Копечны, 335; БЕР, 6, 828).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)