заалагі́чны в разн. знач. зоологи́ческий;
~ныя нагляда́нні — зоологи́ческие наблюде́ния;
з. магазі́н — зоологи́ческий магази́н;
з. парк (сад) — зоологи́ческий парк (сад)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кааператы́ў, -ты́ва, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м.
1. Арганізацыя (вытворчая, жыллёва-будаўнічая, гандлёвая і інш.), заснаваная на прынцыпе аб’яднання сродкаў яе членаў (дольшчыкаў, пайшчыкаў) для дасягнення агульных эканамічных і сацыяльных мэт.
Уступіць у к.
Жыллёвы к.
Гаражны к.
2. Кватэра, набытая ў такой жыллёва-будаўнічай арганізацыі; кааператыўная кватэра (разм.).
Пабудаваць к.
3. Магазін спажывецкай кааперацыі (разм.).
Купіць у кааператыве.
|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сла́ва, -ы, ж.
1. Ганаровая вядомасць, усеагульнае прызнанне чыіх-н. заслуг, таленту і пад.
С. папулярнага артыста.
Паэтычная с.
Ордэн Славы.
2. Чутка, размовы (разм.).
Добрая с. ідзе пра наш горад.
3. Агульнапрынятая думка аб кім-, чым-н., рэпутацыя.
Добрая с. пра магазін.
◊
На славу (разм.) — вельмі добра.
Толькі слава, што... (разм.) — толькі лічыцца, гавораць так, а на справе зусім наадварот.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
казёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Уст.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — казённы вінны магазін.
2. Гарэлка, якую прадавалі ў такіх магазінах. За чаркай казёнкі незнаёмы расказваў у карчме, як ён калісьці служыў у гэтым самым Міры фурманам-паштальёнам. Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак., з інф. і без дап.
Разм. Добраахвотна ўзяць на сябе выкананне якой‑н. справы, працы і пад. Падахвоціцца схадзіць у магазін. □ Двое пяцікласнікаў падахвоціліся збіраць калекцыі жучкоў і насякомых. Краўчанка. Паказваць дарогу напрасткі цераз лес падахвоціўся Грыцук. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фу́травы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да футра; звязаны з апрацоўкай або продажам футра. Футравая прамысловасць. Футравы магазін.
2. Зроблены з футра (у 2 знач.); на футры. Пані Мар’я — у цёплым паліто і футравай шапачцы — стаяла каля дзвярэй і ўсміхалася. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
универса́льный в разн. знач. універса́льны;
универса́льные зна́ния універса́льныя ве́ды;
универса́льное сре́дство універса́льны сро́дак;
образова́ние универса́льное адука́цыя ўніверса́льная;
универса́льный магази́н універса́льны магазі́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кааператы́ў, ‑тыва, м.
1. Тое, што і кааперацыя (у 2 знач.). Вытворчы кааператыў. Жыллёвы кааператыў. □ Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі ўдала. Чорны.
2. Кааператыўны магазін. [Пятрок] пачаў у кішэні сваёй зрэбнай сарочкі шукаць пачак учора купленай у кааператыве махоркі... Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камісі́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да камісіі (у 3 знач.). Камісійны дагавор. Камісійныя расходы. // Які гандлюе таварамі, здадзенымі на камісію. Камісійны магазін. // Здадзены на камісію. Камісійныя тавары.
2. у знач. наз. камісі́йныя, ‑ых. Грошы, якія даюцца за выкананне камісіі (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўба́сны і кілба́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каўбасы, кілбасы. Каўбасная вытворчасць. Кілбасны пах. // Прызначаны для вырабу каўбасы, кілбасы. Каўбасны цэх. Кілбасная фабрыка.
2. у знач. наз. каўба́сная, ‑ай, ж. Уст. Магазін, які гандлюе каўбасой і іншымі мяснымі вырабамі. Зайсці ў каўбасную.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)