аддаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены; зак., каго і чаго і без дап.

1. Скончыць даіць.

А. кароў.

2. Выдаіць крыху.

А. малака.

|| незак. аддо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што і чаго.

Крыху прыбавіць.

П. цукру ў чай.

|| незак. падбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстры́гчы, -ыгу́, -ыжэ́ш, -ыжэ́; -ыжо́м, -ыжаце́, -ыгу́ць; -ы́г, -ы́гла; -ыжы́; -ы́жаны; зак., каго-што.

Астрыгчы крыху.

П. вусы.

П. кусты.

П. хлопчыка.

|| незак. падстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чараві́кі, -о́ў, адз. чараві́к, -а́, м.

Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках.

|| памянш. чараві́чкі, -аў, адз. -чак, -чка, м.

|| прым. чараві́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгні́сці і падгні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іе́; -і́ў, -іла́, -ло́; зак.

Зрабіцца гнілым знізу або крыху, злёгку згнісці.

Дрэва падгніло.

Падлога падгніла.

|| незак. падгніва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытупі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́піцца; зак.

1. Крыху затупіцца.

Канькі прытупіліся.

2. перан. Страціць адчувальнасць, стаць менш успрымальным.

Боль прытупіўся.

Увага прытупілася.

|| незак. прытупля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкруці́цца сов. (завернуться немного) подкрути́ться; подверну́ться; подвинти́ться;

га́йка крыху́і́лася — га́йка немно́го подверну́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́; -а́ны; зак., што.

1. Здзяўбці ўсё.

Галубы падзяўблі ўвесь корм.

2. Дзяўбці некаторы час.

Крыху падзяўблі і зніклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыме́ншыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што (разм.).

Падаць як крыху меншае, чым на самай справе.

П. расходы.

П. небяспеку.

|| незак. прымянша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прымяншэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кры́шкукрыху’ (ТСБМ, Яруш., Мал., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Да крышка3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)