адгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.
1. Адгрэбці, адсунуць убок.
А. попел.
2. Адхіліць, адвесці ўбок, адсунуць.
А. валасы.
3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі, перагарнуць (старонку, ліст і пад.).
А. лісток календара.
|| незак. адго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прытры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. за што. Злёгку трымацца.
П. за парэнчы.
2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.
П. правага боку дарогі.
3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.
П. цвёрдых перакананняў.
П. традыцый.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́хаў, -е́хала; -е́дзь; зак.
1. Прыехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе.
З. да знаёмых.
2. па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой-н. мэтай.
З. па дзяцей.
З. развітацца.
3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.
З. з левага боку.
З. наперад.
4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.
З. на край свету.
З. у гразь.
5. каму ў што, па чым і без дап. Ударыць каго-н. (разм., груб.).
З. у вуха.
|| незак. заязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. зае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калдо́бісты, ‑ая, ‑ае.
З вялікай колькасцю калдобін. Калдобістая дарога гайдала нас, і Валі рабілася блага. Пташнікаў. Аўтобус, пакалыхваючыся з боку на бок, выплыў з калдобістай вулачкі на шырокую местачковую плошчу. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уха́ба, ‑ы, ж.
Выбоіна, калдобіна, няроўнасць на дарозе. Рыпяць драбіны, падскакваючы на ўхабах. П. Ткачоў. Дарога была няроўная, слізкая, з ухабамі, сані кідала з боку на бок. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, у чым.
Пераварочваючы з боку на бок, накрыць чым‑н. сыпкім, вязкім. Абкачаць рыбу ў муцэ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бярно́, ‑а; мн. бёрны, ‑аў; н.
Абл. Бервяно. [Сотнікаў] узяў цёплую, падгарэлую з аднаго боку бульбіну і прываліўся плячыма да беленых бёрнаў сцяны. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрана́ж, ‑у, м.
1. Кніжн. уст. Апякунства з боку каго‑н.
2. Арганізаванае медыцынскае абслугоўванне хворых і дзяцей ранняга ўзросту ў дамашніх умовах.
[Фр. patronage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прывесці ў хістанне з боку ў бок або ўверх і ўніз.
2. Расслабіць ківаннем, зрабіць хісткім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уперава́лку, прысл.
Разм. Ісці, рухацца, перавальваючыся з боку па бок. — Я вам кажу, што гэта Польшч[а] ўжо, — гаварыў.. [Калодка], уперавалку сігаючы за Міколам. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)