Заквэ́цацьзапэцкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. заке́ўзаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), рус. цвяр. заке́кать ’тс’. Фанетыка бел. слова ўказвае на экспрэсіўны ці запазычаны характар. Ці не звязана з лат. kvept, kvēpināt ’закурваць, закурадымліваць’? Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Запэцкаць чым‑н. тлустым; зашмальцаваць. Засаліць фартух.

засалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак., што.

Нарыхтаваць у запас, заліўшы расолам або пасыпаўшы соллю; пасаліць. Засаліць грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обшлёпать сов., прост. збузава́ць; (истрепать) абшарпа́ць, пашарпа́ць, абадра́ць, мног. паабдзіра́ць, падра́ць; (загрязнить) запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́вазіць, ‑важу, ‑вазіш, ‑вазіць; зак., што.

1. Перавозячы што‑н. часткамі, вывезці поўнасцю. Вывазіць бярвенні з лесу. Вывазіць увесь гной на поле.

2. Запэцкаць у што‑н. Вывазіць паліто ў гразь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., каго-што.

1. Пакрыць, намазаць якім-н. рэчывам.

А. сцены глінай.

2. Забрудзіць, запэцкаць.

А. рукі фарбай.

|| незак. абма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абма́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся; незак. абма́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абма́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.) і абма́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згнюсі́ць, згнюшу, згнюсіш, згнюсіць; зак., што.

Абл. Зглуміць, запэцкаць. Яшчэ і сама Тодарыха, замест таго каб паспачуваць Ганьцы ці памазаць ёй новую скібку, пасарамаціла яшчэ яе: — От бязрукая! Гэтакую скібку гэтак згнюсіць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Нарабіць бруду; запэцкаць што‑н. Напэцкаць на падлозе.

2. перан. Зрабіць дрэнна, нядбайна. Звалі [памяшканне] з недаробкамі, напоркалі, напэцкалі, нібы гэта рабілі, гуляючы, самі выхаванцы дзіцячага садзіка. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убялі́ць, убялю, убеліш, убеліць; зак., што.

1. Добра выбеліць. Убяліць палотны.

2. Зрабіць усё белым, накрыць чым‑н. белым. Снег убяліў зямлю. Квецень убяліла сад.

3. Запэцкаць чым‑н. белым. Убяліць касцюм у мел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Захмандра́цьзапэцкаць’ (Нас.). Няясна. Ці не памылка чытання, замест захлюндраць: хлю́ндра ’неахайны чалавек (жанчына)’ фіксавалася неаднаразова (Нас., Касп., Шат., Яўс.; навагр., З нар. сл.; в.-дзвін., Шатал.) і этымалагізавалася (Шат., 295) з польск. flondra, flundra. Насовіч дае хлю́ндрыць ’пэцкаць’, вытворнае ад хлю́ндра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Задры́па ’неахайны чалавек’ (ТСБМ). Рус. дыял. задры́па, задри́па, задрёпа; укр. задрі́па, задри́панець. Усх.-слав. бязафіксны наз. ад дзеяслова задрыпацьзапэцкаць’, утворанага з прэфіксам за‑ ад дрыпаць ’пэцкаць’, што мае шэраг іншаслав. паралелей, якія вядуць да рэканструкцыі семантыкі dripati ’раздзіраць’ (SR, 4, 236); гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)