вы́лежаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. Пралежаць дастаткова часу пасля хваробы. Крамарэвіч занадта рана падняўся з саломы і не вылежаў хваробы да канца. Чорны.

2. Прабыць у ляжачым становішчы пэўны час. Вылежаць дзве гадзіны пад сонцам.

3. Тое, што і вылежацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Забавіцца, прабыць занадта доўгі час на пагулянцы. Заспаная гаспадыня адамкнула мне дзверы. — Недзе вы гэтак загуляліся. — Ды так забавіўся трохі. Сабаленка. // Захапіўшыся якой‑н. гульнёй, забыцца на ўсё. Віталік так загуляўся, што не заўважыў, як і прыцемкі нахапіліся. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да заліць ​1.

2. Разм. неадабр. Ілгаць, хлусіць. Госць у адказ: Не залівай. Занадта нешта ты мудруеш. Дудар.

•••

Заліваць кулі — ілгаць, хлусіць. Па-астрожнаму такіх людзей проста называлі залівакамі, ад выразу заліваць кулі, што значыць ілгаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надабра́ць сов., разг. (уменьшить количество чего-л.) уба́вить; (о сыпучих телах — ещё) отсы́пать; (о жидкостях — ещё) отли́ть;

насы́пана зана́дта по́ўна, трэ́ба н. — насы́пано сли́шком по́лно, на́до уба́вить (отсы́пать)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спецыя́льна нареч., в разн. знач. специа́льно;

кні́га напі́сана зана́дта с. — кни́га напи́сана сли́шком специа́льно;

я прыйшо́ў с. для сустрэ́чы з ва́мі — я пришёл специа́льно для встре́чи с ва́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Банду́ра1. Рус. банду́ра, укр. банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск. bandura ’тс’ < італ. pandura < лац. padūra < грэч. πανδοῦρα ’цытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.

Бандура2занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус. банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.

2. перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.

•••

Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбядня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Перамяншаць чые‑н. заслугі, вартасці, магчымасці і пад. — Ну, ты ўжо занадта прыбядняеш наш раён, — пакінуліся на Жэньку другія рабяты. Зуб. Тут [у крытычным аглядзе] правільна ацэнена сіла ўздзеяння «Адвечнай песні», не прыбядняе Багдановіч і змест яе, калі ставіць паэму ў адзін рад з «Жалейкай». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рытары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыторыкі; заснаваны на правілах рыторыкі. // Напісаны па правілах рыторыкі, які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў. Рытарычны стыль. Мова яго занадта рытарычная. □ Праўда, у той час у вершах Александровіча было не мала хібаў, часта яны былі залішне рытарычнымі. Хведаровіч.

•••

Рытарычнае пытанне гл. пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вытрыманы ў адным якім‑н. стылі (у 1, 3 знач.). Стыльны гарнітур. Стыльнае адзенне. □ Пушысты дыван на паркетнай падлозе, стыльная, пад чырвонае дрэва, мэбля, мяккія ложкі са свежай бялізнай і ўзорыстымі атласнымі пакрываламі, чысціня, утульнасць — што больш трэба! Хадкевіч.

2. Разм. Такі, як у стылягі, уласцівы яму; занадта модны. Стыльны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)