Сяля́ць ’есці’: сяляй, што паставілі (Бяльк.). Магчыма, фанетычны варыянт сіля́ць ’есці’ (гл.) або шматкратны дзеяслоў да сілі́ць ’падмацоўваць сілы ежай’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
частава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., каго (што) чым.
1. Даваць каму-н. есці, піць, выказваючы ўвагу, гасціннасць.
Ч. пірагамі.
Ч. малаком.
2. перан. Рабіць каму-н. што-н. прыемнае або непрыемнае (разм.).
Ч. новым апавяданнем.
Ч. кіем.
|| зак. пачастава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. частава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разні́ца, ‑ы, ж.
Разм. Прадпрыемства, дзе рэжуць жывёлу; бойня. Цётка Двойра прыбірала ў іх у хаце і гатавала .. [дзецям] есці, калі Шолам прыносіў з разніцы кавалак мяса. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўсташчо́кі, ‑ая, ‑ае.
З тоўстымі, мясістымі шчокамі. Калі Віця канчаў есці кашу, да яго падсеў таўсташчокі хлапчук з чырвоным, як памідор, тварам, таксама дзяжурны па кухні. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
булён, ‑у, м.
1. Нічым не запраўлены мясны адвар. [Гаспадыня:] — Вы будзеце есці курыны булён? Гартны.
2. Бульбяны суп, засквараны салам. Дзед Лукаш чысціў бульбу — збіраўся варыць булён. Якімовіч.
[Фр. bouillon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талакно́, ‑а, н.
Мука з ачышчанага пражанага аўса. // Страва з такой мукі. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бурбо́ліць ’старанна есці, спяшацца’ (Бір. Дзярж.). Мабыць, да бу́рбалка, бурбо́лка, бу́рбаліць (гл.). Першапачаткова ’есці паспешна, пускаючы бурбалкі, захлынаючыся’. Параўн. яшчэ Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паяд́аць ’з’есці, паесці’ (дзярж., Нар. сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ітэратыўна-дуратыўнага дзеяслова яда́ць < прасл. ědati < ěsti, ědmь ’есці, ем’ (< і.-е. *ē̆d‑) > е́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамры́ць ’есці, жэрці’ (КЭС, лаг.). Складанае слова, першая частка якога гукапераймальная: гук [м] перадае змыканне губ (параўн. усх.-маг. му́мляць ’жаваць, есці’), другая — з літ. rýti ’жэрці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́дгаладзь, прысл.
Разм. Не поўнасцю наядаючыся, хочучы есці. На колькі хопіць сям’і таго, што яна пажне? Хіба да каляд, а потым — зноў жыццё надгаладзь, у нястачах і горы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)