раскашо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і раскашавацца. Свет, у якім адзін чалавек мае магчымасць эксплуатаваць другога, свет, у якім адзінкі раскашоўваюцца на поце і крыві мільёнаў, павінен знікнуць, саступіць месца новаму свету, дзе расквітнее вольная праца .. людзей. «ЛіМ». Трэба людзям дуб ці якая жардзіна — усё сюды, у лясы пятроўскія, едуць. Там ужо і з хатамі не вельмі раскашоўваюцца: не разводзяць харомін. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дуба́с ’вялікі, тупы нож’ (Нас.: Вілен., Ковен., Гродз. губ.). Укр. дубас ’вялікі нож’. Няясна. Параўн. фармальна ідэнтычнае, але з іншым значэннем рус. дуба́с ’від лодкі’. Магчыма, спачатку ’лодка грубай работы’ > ’грубы прадмет’. Параўн. у рус. гаворках (СРНГ, 8, 223): дубас «с заостренным носом и тупою кормою грубой работы, наподобие простого корыта». Адсюль, відаць, метафарычна: ’грубы, тупы прадмет’ (> ’тупы нож; тупы, вялікі нож’). Лексему дуба́с ’лодка’. Фасмер (1, 548) выводзіць ад *dǫbъдуб’ (насуперак Міклашычу, які зыходзіў з тур. tombaz).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудрадрэ́ва ’лістоўніца, Larix europae a DC.’ (Касп.) у выніку намінацыі польск. mądre drzewo, якое з modre drzewo (Брукнер, 343), дзе modre ’блакітнае’ (карона дрэва мае фіялетава-сіняе адценне — вынік народнай этымалогіі з польск. modrzew ’лістоўніца’. Яно сапраўды ўтварылася пад уздзеяннем прыметніка modry ’сіні’ на brzem, якое з чэш. břím, dřín, dřeň). Паводле Махэка₂ (73), прасл. brinъ (параўн. славац. brin ’ядловец’, brina ’яліна’) з’яўляецца яшчэ праеўрапейскім словам, якое атаясамліваецца са ст.-грэч. πρῖυοςдуб каменны, Quercus ііех’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́вы ’дровы’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Таксама дро́ва ’тс’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Рус. дрова, укр. дро́ва, польск. drwa, чэш. drva, балг. дърва ’тс’, ст.-сл. дръва ’дровы’. Прасл. *drъva (мн. л. ад *drъvo ’дрэва’). Агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 141–142. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 539; Бернекер, 1, 232; Траўтман, 53; Слаўскі, 1, 171. Як і прасл. *dervo ’дрэва’, мае і.-е. адпаведныя формы (са ступенню рэдукцыі); параўн. грэч. δρῡς ’дрэва, дуб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітава́ты ‘сітавідны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Варл.), ‘трухлявы’ (ТС), ‘трубчасты (аб косці)’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ), сі́тавы ‘рэдкі, друзлы: сітавы крам, сітавае палатно, сітавы дуб (Янк. 2), ‘вынашаны, працёрты’ (Нар. сл., Ян.), ‘сітавідны, трухлявы’ (Ян.), сі́цевы ‘тс’ (ТС). Сюды ж сітава́ ‘трухлявае дрэва’, сітаве́ць ‘трухлець, парахнець’ (Мат. Гом.). Укр. ситяви ‘гнілы, трухлявы’, сі́тави ‘тс’, рус. сито́вый (пра дрэва) ‘друзлы, трухлявы’. Відаць, звязана з сіта (гл.). Буга (Rinkt. 2, 546) у якасці адпаведніка прыводзіць літ. sytótas mẽdžias ‘сітавае дрэва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Надзець, прыкласці для вызначэння адпаведнасці (па памеру, колеру і пад.). Прымераць боты. Прымераць сукенку. □ — Ніякі дурань не дагадаўся б падняць на дуб вала, каб там прымераць, ці выйдзе з дуба ярмо. Чарнышэвіч. [Платон] прысеў прымераць цвікі — ці добра яны будуць. Ракітны. // Рашыць, прыкінуць. Мы з жонкай даўно прымералі: будзе хлопец — значыць, Якуб, а калі дзяўчына — назавём іменем вашай маці. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счарні́ць, счарню, счэрніш, счэрніць; зак.

1. што. Зрабіць чорным (агнём, фарбай і пад.). Узняўся аднойчы раптоўна ўраган, Счарніў увесь дуб перунамі. Ставер.

2. перан.; каго. Разм. Зняславіць, нагаварыць чаго‑н. на каго‑н. Не можа ён [Звадыяш] і дня пражыць, Каб не счарніць каторага. Броўка. [Сямён Парфёнавіч:] [Шыковіч] хоча абяліць таго, хто сам сябе счарніў. Шамякін.

3. каго. Разм. Збіць, адлупцаваць. Хлопца .. Макрыны Рудак [Стэцкі] счарніў бізуном за тое, што карова ўбегла ў яго канюшыну. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Багла́й ’гультай, абібок, лежабок, непаваротлівы чалавек’ (Нас., Бяльк., Інстр. лекс., Др.-Падб., параўн. Гарэц.). Рус. дыял. багла́й ’гультай, дармаед’, укр. багла́й, баглі́й. Фасмер (1, 102) лічыць, што зыходзіць трэба з *багла́й ’кавалак дрэва’ (адносна семантыкі параўн. дуб ’дрэва; дурны чалавек’), і параўноўвае гэта слова з баго́р, рус. бага́й, бага́н ’жардзіна з кручком; доўгая жардзіна’ і г. д. Але ўся гэта група слоў не мае надзейнай этымалогіі. Анышкевіч (Словарь, 64) параўноўвае з серб.-харв. ба̏гља ’звязак сена, саломы’, рум. а se bâhlí ’псавацца, гнісці’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прако́с, ‑а, м.

1. Пракошаная паласа шырынёй у адзін узмах касы, адзін захват касілкі. Мажны і высокі, як дуб, сівы, як выбелены лён,.. [дзед Ахрэм] лёгка махаў касой, пракладаў у высокай траве роўную, гладкую сцяжынку — пракос. Асіпенка. Цімох памянташыў касу і заняў новы пракос. Капыловіч.

2. Доўгая града скошанай травы. Трава лёгка паддавалася і пакорна лажылася ў роўныя пракосы. Колас. [Надзя:] Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, — што цяпер рабіць? Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Датыкаючыся чым‑н. вострым, укалоць у многіх месцах. Накалоць пальцы іголкай. □ Яны праблукалі некалькі гадзін .. Прыстала Клава, пакалола босыя ножкі, пачала адставаць. Шамякін.

2. Забіць, закалоць усіх, многіх. // Забіць на мяса ўсіх, многіх — пра свіней. Карову сабралі немцы, а парасят пакалолі паліцаі. Дайліда.

пакало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

1. Рассячы, пасячы на часткі; раздрабіць. Загадаў цар слугам спілаваць дуб, накалоць на дровы. Якімовіч.

2. Калоць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)