плённы, -ая, -ае.

1. Які дае плён (у 1 знач.).

Плённая зямля.

2. перан. Які дае добрыя вынікі, прадукцыйны.

Плённая дзейнасць на ніве культуры.

Плённа (прысл.) працаваць.

|| наз. плённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрыўны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для падрыву, мае адносіны да ўзрывання чаго-н.

П. матэрыял.

Падрыўныя работы.

2. перан. Накіраваны на падрыў чаго-н., нанясенне шкоды чаму-н.

Падрыўная дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіта́нства, ‑а, н.

1. Званне, пасада капітана.

2. Дзейнасць капітана. Марыць аб капітанстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ару́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак. (разм.).

1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.

А. лапатай.

2. Распараджацца, праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную), кіраваць чым-н., гаспадарыць дзе-н.

На дачы арудаваў злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арэ́на, -ы, ж., мн. -ы, арэ́н.

1. Вялікая круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой выступаюць артысты.

2. перан. Галіна, ніва дзейнасці (кніжн.).

Дзейнасць на міжнароднай арэне.

Літаратурная а.

|| прым. арэ́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акушэ́рства, -а, н.

1. Раздзел медыцыны, прысвечаны пытанням прафесійнай дапамогі пры цяжарнасці, родах і ў пасляродавы перыяд.

Лекцыі па акушэрстве.

2. Дзейнасць акушэра, акушэркі, аказанне дапамогі пры родах.

|| прым. акушэ́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхама́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай.

Трэсціся як у ліхаманцы.

2. перан. Узбуджаны, трывожны стан, празмерна паспешлівая дзейнасць.

Біржавая л.

3. разм. Трасца (малярыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інжыне́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інжынера, належыць яму. Інжынерская дзейнасць. Інжынерская пасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бузацёрства, ‑а, н.

Разм. Характэрная рыса і асаблівасць, а таксама дзейнасць бузацёра; парушэнне парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфлексало́гія, ‑і, ж.

Напрамак у псіхалогіі, які разглядае ўсю псіхічную дзейнасць як сукупнасць рэфлексаў.

[Ад слова рэфлекс і грэч. logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)