спало́х, ‑у, м.

Раптоўнае адчуванне страху. Цёмна-сінія вочы дзяўчыны ад спалоху зрабіліся вялікія і яшчэ больш сінія. Грамовіч. // Перапалох, агульная нечаканая трывога, хваляванне. Жанчыны — ў голас, узнялі спалох, Пачуўшы, што склікае сваякоў Гарыдавец. Танк. Прыйшлося за.. [птушкамі] бегаць, ганяцца, падняўся шум, гвалт, ад гэтага яшчэ большы спалох. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Пэўная доля чаго-н. цэлага.

Разрэзаць пірог на дзве часткі.

Ч. вучняў займалася ў другую змену.

2. Прадмет як састаўны элемент якога-н. цэлага арганізма, механізма.

Запасныя часткі машын.

Часткі цела.

3. Кампазіцыйны адрэзак, раздзел літаратурнага, музычнага і пад. твора.

Аповесць у дзвюх частках.

Ч. сюіты.

4. Аддзел якой-н. установы, асобная галіна кіравання.

Загадчык навучальнай часткі.

Часткі свету — асобныя мацерыкі або вялікія ўчасткі іх тэрыторыі разам з бліжэйшымі да іх астравамі (пра Еўропу, Азію, Афрыку, Аўстралію, Амерыку, Антарктыду).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лу́пы1 ’вусны’, ’вялікія непрыгожыя губы’ (Касп., Шат., Сцяшк., Жд.; віц., мін., шчуч., навагр., КЭС; полацк., Нар. лекс.), польск. паўн.-усх. («z Litwy») łupy ’тс’, ’губы жывёл’. Да лупа1 (гл.), якое, з’яўляючыся балтызмам, звязана з с.-н.-ням., н.-ням. lobbe, lubbe ’тоўстая, абвіслая губа’ (Слаўскі, 5, 347).

Лу́пы́2 мн. ’адходы пры шатраванні круп’ (стол., Выг. дыс.). Да лупа́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нязга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што гарыць увесь час, які ніколі не гасне. Вялікія зоры высыпалі ў неб[е], як бы на які ўрачысты парад, і мігцяць, гараць нязгасным жывым святлом. Лупсякоў.

2. перан. Які не страчвае з часам сваёй сілы; неаслабны. Па-над зямлёй успыхнулі сцягі, Авеяныя славаю нязгаснай. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстаўра́цыя, ‑і, ж.

1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры. Рэстаўрацыя карціны. Рэстаўрацыя замка. □ Завершана рэстаўрацыя помніка старажытнарускай архітэктуры — Камянецкай абарончай вежы. «ЛіМ». Наша дзяржава асігнуе вялікія сродкі на даследаванне, рамонт, рэстаўрацыю і кансервацыю архітэктурных помнікаў. «Помнікі».

2. Аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу. Рэстаўрацыя капіталізму.

[Лац. restauratio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сакавіты. Растуць, цвітуць сады і вінаграды, У сонцы спеюць сочныя плады. Купала. І сонца узышло! Трубі, трубі, пастух! Склікай кароў сваім вясёлым клічам. Травою сочнаю іх пачастуе луг, Напоіць рэчка іх вадой крынічнай. Панчанка. З-за тоўстых сочных губ паказваліся вялікія конскія зубы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе на выраб спружын. Спружынны дрот. // Які мае спружыны, зроблены на спружынах (пра мэблю). Спружынны матрац. □ Дамы драўляныя, вялікія, на чатыры ды пяць пакояў, з мяккімі спружыннымі канапамі і крэсламі. Русецкі. // Які дзейнічае пры дапамозе спружыны, спружын. Спружынная вага. □ Спружынная жарліца — больш дасканалая і надзейная снасць. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бахі́лы ’абутак, галёшы, зробленыя з шын, абутак з гумы’ (Янк. Мат., Інстр. I, Сцяшк. МГ), ба́хілкі ’скураныя лапці’ (Гарэц.), бахлы́вялікія галёшы’ (віц., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.), ба́хілы, ба́хілкі (Нас.). Параўн. яшчэ форму басі́лы (паралельна з бахі́лы) ’бахілы’ (Жд.); палес. бахы́лывялікія гумавыя галёшы для валёнак’ (Лысенка, ССП). Гл. яшчэ Сакал. (бахі́лы, баху́лі). Рус. (з XVII ст.) бахилы ’від абутку’ (шмат форм, гл. Даль; Вахрас, Наим. об., 63–66), укр. бахи́ли ’скураныя штаны’, бахли ’глыбокія самаробныягалёшы на валёнкі’. Не вельмі яснае слова. Агляд старых этымалогій Фасмер, 1, 136; Вахрас, Наим. об., 63–66. Вахрас, там жа, прапануе звязваць з цюрк. baɣ‑ ’звязваць’, baɣly ’звязаны’ (гэту этымалогію падтрымлівае Мюлер, ZfSl, 9 (1), 1964, 157; сумняваюцца Лапацін–Улуханаў, ИАН ОЛЯ XX (2), 172; Шанскі, 1, Б, 60). Шанскі (там жа, 59–60) прымае тлумачэнне Праабражэнскага (вытворнае ад ба́хать, бу́хать), а бел. словы лічыць запазычаннем з рус. мовы. Гл. басі́лы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кні́жнік, ‑а, м.

1. Знавец і любіцель кніг. Абодва яны — Іван і Нупрэй — вялікія кніжнікі. Таму і цягнецца да іх Міця, пагарджаючы дружбай тых хлопцаў, якія вучацца разам з ім. Навуменка. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг.

2. Уст. Перапісчык або друкар; выдавец кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́чнасць, ‑і, ж.

1. Значная велічыня, вялікі намер і пад. Значнасць адлегласці. Улічыць значнасць сіл ворага.

2. Важнае значэнне; важнасць. Вялікія поспехі беларускай прозы ў 20‑я гады тлумачацца яе глыбокай жыццёвасцю і грамадскай значнасцю. Пшыркоў. [У дэкадэнтаў] цяга да вобразаў магіл, імглы, туману была ўвогуле адмаўленнем значнасці жыцця, сімвалам яго бязмэтнай марнасці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)