◎ Лаве́ты ’два дручкі, збітыя упоперак і пашыраныя назад, якія накладваюцца на воз замест драбін і служаць для перавозкі сена, снапоў і г. д.’ (Смул.) < польск. lawet, laweta ’лафет’ < ням. Lafette < фр. Iʼaffut ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
непача́ты, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога яшчэ не пачыналі, за які яшчэ не браліся; цэлы. Ля дашчанай агароджы, за якой ўзвышаліся.. стагі, скуб траву стрыножаны гняды конь. Непадалёку стаяў непачаты воз сена. Чыгрынаў.
•••
Непачаты край гл. край 1.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
падво́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Запрэжаны воз, калёсы. Грузавая падвода. Прыехаць на падводзе. □ Падводамі прывозілі з горада тавар. Каваль. Яшчэ здалёку было відаць, што сёння ёсць завознікі: некалькі падвод стаяла на грэблі каля млына. С. Александровіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
штыке́тнік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у, зб. Вузкія драўляныя планкі, з якіх робяць плот. Прывезці воз штыкетніку.
2. ‑а. Плот, агароджа, зробленая з такіх планак. Схуднеў за вёскай Хмызнякоў наўкруг, І знікла са штыкетніка даёнка. Грачанікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
зве́зці, звязу́, звязе́ш, звязе́; звязём, звезяце́, звязу́ць; звёз, зве́зла; звязі́; зве́зены; зак., каго-што.
1. Возячы, даставіць куды-н., перавезці (пра ўсё, многае).
З. каменне ў кучу.
З. хлеб з поля.
2. Везучы, перамясціць зверху ўніз.
З. воз з гары.
3. Ад’язджаючы, непрыметна ўзяць з сабой і адвезці куды-н.
Паехаў і кнігу звёз.
|| незак. зво́зіць, зво́жу, зво́зіш, зво́зіць.
|| наз. звоз, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
растрэ́сціся, -расу́ся, -расе́шся, -расе́цца; -расёмся, -расяце́ся, -расу́цца; растро́сся, -рэ́слася і -расла́ся, -рэ́слася і -расло́ся; -расі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскідацца, рассыпацца.
Валасы яе растрэсліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Страціцца, згубіцца (разм.).
Усе мае нататкі растрэсліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца, распасціся.
Воз з сенам растросся.
4. Натаміцца, намучыцца ад трасучай язды (разм.).
|| незак. растраса́цца, -а́ецца і растрэ́свацца, -аецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
бухма́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Пышны, пушысты. З аднаго боку бухматымі голлямі шапацелі хвоі, а з другога — пад ветрам ракаталі хвалі. Броўка. Грабель мільганнем, звонам кос Трымцяць ліловыя прасторы, І вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. Крапіва.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дакла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. даклаў, ‑клала; заг. дакладзі; зак., што.
1. Дакончыць складванне, мураванне чаго‑н. Дакласці печ. Дакласці воз.
2. і чаго. Разм. Дадаць, пакласці дадаткова да якой‑н. меры. Дакласці цукерак у вазу.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
арба́, ‑ы́; мн. а́рбы, ‑аў; ж.
Высокі двухколы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколы — на Украіне, у Крыме, на Каўказе. Гамрэкелі стаяў на двары, наглядаючы за работай парабкаў, якія грузілі на арбу мяхі з агуркамі. Самуйлёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ка́ры 1 ’воз, вялікія калёсы для перавозкі грузаў’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Шатал., КЭС, лаг; Сцяшк., Некр., Сцяшк. МГ, Кліх, З нар. сл.), ’кароткія сані для перавозкі бярвенняў’ (ТСБМ, Янк. Мат., Нар. сл., Жыв. сл., Бяльк., Шатал., КЭС, лаг.). Відавочна, з лацінскай крыніцы (лац. carro ’воз’), але час і напрамак запазычання няясны. Форма Pluralia tantum, магчыма, па аналогіі з калёсы (гл.). Тады кары як назва калёсаў першасная.
Ка́ры 2 ’чорны, цёмны (аб вачах)’, як і ўкр. карий, рус. карий ’тс’, запазычанне з тур. kara ’чорны, цёмны’ (Бернекер, 488, Слаўскі, 2, 91).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)