уда́цца², уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, -дала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н.

Бераг удаўся ў мора.

2. перан. Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; разм.).

У. ў фантазію.

|| незак. удава́цца, удаю́ся, удае́шся, удае́цца; удаёмся, удаяце́ся, удаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флот, -у, М фло́це, мн. фло́ты, -аў і флаты́, -о́ў, м.

1. Сукупнасць усіх ваенных ці гандлёвых суднаў краіны або асобнага мора, рачнога басейна.

Рачны ф.

Чарнаморскі ф.

2. Буйное злучэнне ваенна-марскіх суднаў.

Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.

|| прым. фло́цкі, -ая, -ае.

Ф. экіпаж.

Сышлі на бераг флоцкія (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Круты́1 ’стромкі, высокі’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., Яруш., Касп., Сцяшк., Сержп. Ск., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’. Іншыя славянскія паралелі не ведаюць такога значэння. Але яно дакладна адпавядае літ. krañtas ’круты, стромкі бераг’, лат. krañtsбераг’. Таму ёсць падставы аддзяліць ад аманімічнага прасл. krǫtъ (гл. круты2 і круты3). Можна таксама меркаваць аб тым, што прасл. bergъ ’круты бераг’ (магчыма, германскага паходжання) выцесніла прасл. krǫtъ у гэтым значэнні, *krǫtъ bergъ ’круты бераг’ рэалізавалася ў тых дыялектах, у якіх bergъ страціла значэнне ’круты’, а krǫtъ адпаведна яго зберагло. Параўн. Міклашыч, 138; Траўтман, 142; Брукнер, 267; Слаўскі, 18, 276–277.

Круты́2 ’спрытны, лоўкі’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. круты3.

Круты́3 ’моцна скручаны’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’, серб.-харв. кру̑т ’тлусты, цвёрды, тугі’, славен. krȏt ’люты, шалёны’, польск. kręty ’кручаны, сільны’, чэш. krutý, славац. krutý ’кручаны, сільны, шалёны’, н.-луж. kšuty ’моцна скручаны, тугі, моцны’, в.-луж. kruty ’цвёрды, моцны, шалёны’. Прасл. krǫtъ ’тугі, скручаны, сільны, шалёны’, відаць, усё ж такі генетычна звязана з krǫtъ ’круты, стромкі (бераг)’, але семантычна адышло ад яго (гл. круты1).

Круты́4 ’посны’ (Мат. Гом.). Да круты3. Семантычнае развіццё: ’моцна звараны без тлушчу (аб кашы)’ > ’посны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наго́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на гарах, у гарах. Нагорная дуброва. Нагорны ручай. // Які бывае ў гарах. Нагорнае паветра.

2. Гарысты; высокі. Нагорны бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплаўцы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да поплаву. Паплаўцы бераг замакрэў, — пачыналася адліга. Чорны. Пад павеццю, відаць, скінутае наспех, ляжала з воз зялёнага паплаўнога сена. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж., зб.

Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі. На ўсыпаны галькай бераг прыбеглі хлапчукі. Асіпенка. Імклівая хваля .. прагна аблізвала прыбярэжную гальку, пясок. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́мкі

1. круто́й, обры́вистый;

с. бе́раг — круто́й (обры́вистый) бе́рег;

2. прямо́й и высо́кий;

~кая хво́я — пряма́я и высо́кая сосна́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-чаго.

Ловячы, здабыць у нейкай колькасці. Налавіць матылёў. □ Прыйшлі мы на свой бераг, накапалі чарв[якоў], налавілі на водмелі печкуроў для жыўца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піке́тчык, ‑а, м.

Удзельнік пікета ​1. Нарэшце ўперадзе мільгануў доўгачаканы прасвет, а за ім — бераг ракі. Вунь і пікетчык. Шыловіч. Дарогі.. [у Ваўкавыску] былі запоўнены салдатамі і пікетчыкамі Манюкіна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лажыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Тое, што і выкласці. [Мужчыны] вылажылі з лодкі на мост і занеслі на бераг усю сваю гаспадарку. Брыль. Даніла вылажыў свой план. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)