палама́ны і пало́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паламаць.
2. у знач. прым. Сапсаваны, няспраўны. Ужо некалькі паламаных калёс ляжала ў канаве. Ставер. На двары нейкая пустка, валяюцца паламаныя весніцы. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўква́рты, ж.
Палавіна кварты (у 1 знач.). Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду. С. Александровіч. [Лабановіч:] — Вось, бабка, тры рублі. Пашлі Піліпа ў манапольку, няхай возьме паўкварты. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыну́ка, ‑і, ДМ ‑нуцы, ж.
Прымус, прымушэнне. Зімою Косцік цалюткі дзень праседжваў за сталом. Рыхтаваўся ўдумліва і без прынукі. С. Александровіч. Дзе ласкай, а дзе і прынукай вывела ў людзі сыноў. В. Макарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак., што.
Разм. Аб’ездзіць, абхадзіць. [Марцін:] — Мой сын — партызан, усе лясы скалясіў. Карпюк. Трэба было шукаць нейкай рады, і Жылуновіч скалясіў у пошуках працы Беларусь, Украіну, Літву і Латвію. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танкаство́лы, ‑ая, ‑ае.
З тонкім ствалом. Сёлета я пасадзіла Танкастволы клён, Во вышэйшым за ўсе дрэвы Вырастае ён. Танк. Вясна-красуня ў бубен б’е. Зара, ярчэй гары! Сасонкі танкастволыя абуджаны ў бары. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удаве́ц, удаўца, м.
Мужчына, які не жаніўся пасля смерці жонкі. Фэлькава жонка памерла рана, і дзед жыў удаўцом. С. Александровіч.
•••
Саламяны ўдавец (жарт.) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай (пераклад ням. Strohwitwer).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Пан курыў, седзячы ў круглым крэсле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад. Галавач. На хвалях гушкаецца мяч. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамасе́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Пра таго, хто мала бывае на людзях і праводзіць свой вольны час дома. З суседзямі асаблівай дружбы не было, пісьменнік стаў дамаседам, чытаў і пісаў у сваёй каморцы. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́лля, ‑і, ж.
Асобны пакой або асобнае жыллё манаха, манаткі ў манастыры. Манаская келля. // перан. Паэт. Невялікі пакой адзінокага чалавека. — Вось мая келля, — адчыніў Фядот Андрэевіч дзверы ў пакой, дзе было паўнютка кніг. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залётны 1, ‑ая, ‑ае.
Які выпадкова або ненадоўга заляцеў у гэта месца. Залётная птушка. □ Цішыня... Незнаёмых залётных гусей Прытуліла ракіта густая. А. Александровіч.
залётны 2, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з залётамі. // Які выражае заляцанне. Залётныя позіркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)