свярбе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́ць, незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.

Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.

Цела свярбіць.

2. перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.

Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.

Рукі свярбяць (разм.) —

1) хочацца пабіцца;

2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.

Язык свярбіць у каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Пачуццё пачцівасці да каго‑, чаго‑н., выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці і пад. Адчуваць павагу. Выклікаць павагу. Карыстацца павагай. □ Ігнась з павагай глядзеў на свайго новага таварыша і быў удзячны яму за ўвагу. Чарнышэвіч. — Дык вы партызан! — у голасе фурманаў чулася павага і захапленне. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Адчуваць страх, палохацца. [Васілёк:] — Мама! Страшна мне тут, Я баюся адзін: Унь варушыцца жмут на ашэстку аўчын .. — Не пужайся, дурны. То аўчынкі вісяць, Нежывыя яны І не могуць чапаць. Колас. Барада ў мяне сапраўды страшная вырасла: раней я сам сябе пужаўся, калі часамі заглядваў у ваду замест люстэрка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сердава́ць, сярдую, сярдуеш, сярдуе; незак.

Адчуваць раздражненне, гнеў на каго‑, што‑н.; быць у стане раздражнення, гневу. [Турсевіч:] — Ты, Андрэйка, не гневайся і не сярдуй на мяне. Колас. І сердаваў Мікола, знесці не мог гэткае несправядлівасці. Нікановіч. Маці тады хмурылася, і Малы Васілька ніяк не мог зразумець, чаму яна сярдуе на бацьку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Вельмі змерзнуць. Моцны мароз даваў сябе адчуваць: зусім скалелі ногі. Лынькоў. Усе скалелі, але ж трэба было сядзець у цесных і сырых акопах і чакаць. Новікаў.

2. Разм. груб. Памерці, сканаць. Карову не павядзеш па баразне, карова павінна малако даваць, каб самому з голаду не скалець. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ага́зны, агазлівы ’надакучлівы, свавольны’ (Касп.), агазлы (так гавораць пра рэч, якая няўдала зроблена і выгляду не мае) (КЭС, лаг.). Параўн. славен. gáziti se ’выклікаць агіду’ (Безлай, ВЯ, 1967, 4, 53). Магчыма, да *gazditi < *gadditi (Трубачоў, Этимология, 1972, 23). Параўн. славенскі дублет gáziti se/gáditi se з бел. гадзіццаадчуваць агіду’ і агазлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачу́хацца ’апомніцца’ (Касп.), ’аправіцца пасля цяжкай хваробы’ (Бір. Дзярж.), ’апрытомнець’ (Шат., КЭС, лаг.), ’абжыцца крыху пасля нягод’ (Юрч. Сін.), рус. очухаться ’апрытомнець, паправіцца, выздаравець’. Да этымалогіі параўн. вычухаць ’перанесці хваробу, недамаганне’ (Шат.), рус. очухать ’адчуць’, учухать, якія разам з чухацьадчуваць, нюхаць’ узыходзяць да čuti ’чуць’, параўн. Фасмер, 4, 388; Слаўскі, 1, 108; Махэк₂, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предвкуша́ть несов. чака́ць (чаго), смакава́ць напе́рад; прадчува́ць; спадзява́цца (на што);

предвкуша́ть удово́льствие адчува́ць прые́мнасць напе́рад;

предвкуша́ть успе́х чака́ць по́спеху, прадчува́ць по́спех, спадзява́цца на по́спех;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарката́, ‑ы, ДМ ‑каце і гарко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.

1. Горкі смак; горкі пах. Адчуваць гаркату ў роце.

2. Пра што‑н. горкае. Хрумсь-хрумсь... — чулася на плоце: дзеці елі рабіну — гаркату. Пташнікаў.

3. перан. Пачуццё горычы, выкліканае бядой, няўдачай, крыўдай. Гарката на душы. □ [Васіль] адчуў, як падступіла да грудзей гаркота. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімпатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., каму-чаму.

Адчуваць сімпатыю, адносіцца з сімпатыяй да каго‑, чаго‑н. Я так прызвычаіўся .. да жыхароў хаткі, што пачаў сімпатызаваць ім і нават вітацца з бабулькай. Няхай. Міровіч сімпатызуе Машэку, падаючы яму, як мы ўжо бачылі, вельмі станоўчыя рысы. Сабалеўскі. Жыхары мястэчка сімпатызавалі гімназіі і ганарыліся ёю. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)