зы́чны, -ая, -ае.

1. Звонкі, прарэзлівы.

З. голас.

2. Пра гукі мовы: які ўтвараецца пры праходжанні моцнага струменю паветра праз перашкоду ў якім-н. месцы моўнага апарату, а таксама пра літары, якія адлюстроўваюць такія гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хры́пнуць, -ну, -неш, -не; хрып, -пла; -ні; незак.

1. Пачынаць гаварыць хрыпла, губляць чыстату голасу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Станавіцца хрыплым.

Голас хрыпне.

|| зак. ахры́пнуць, -ну, -неш, -не; ахры́п, -пла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адміністра́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адміністратара. Адміністратарскі голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казлято́н, ‑у, м.

Разм. іран. Непрыемны, фальшывы голас у спевака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантра́льтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кантральта. Кантральтавы голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэрававяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чэрававяшчання. Чэрававяшчальны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Го́ласголас’ (БРС). Рус. го́лос, укр. го́лос, польск. głos, чэш. hlas, серб.-харв. гла̑с, балг. гласът. Прасл. *golsъ; утварэнне на ‑s‑ ад кораня *gol‑ (параўн. слав. *gol‑gol‑ati ’гаварыць’, *gol‑gotъ ’слова, мова’), магчыма, гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 431; Слаўскі, 1, 292; Трубачоў, Эт. сл., 6, 219–220.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замагі́льны

1. рел. загро́бный; потусторо́нний;

2. замоги́льный; загро́бный;

з. го́лас — замоги́льный (загро́бный) го́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плаксі́вы плакси́вый; слезли́вый; (о звуках — ещё) пла́чущий;

п. го́лас — плакси́вый (слезли́вый, пла́чущий) го́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

альт, -а́, мн. альты́, -о́ў, м.

1. Нізкі жаночы або дзіцячы голас.

2. Спявак (спявачка) з такім голасам.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістра.

|| прым. альто́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)