улажы́цца сов., в разн. знач. уложи́ться;

усе́ рэ́чы ўлажы́ліся ў чамада́н — все ве́щи уложи́лись в чемода́н;

дакла́дчык ~жы́ўся ў адну́ гадзі́ну — докла́дчик уложи́лся в оди́н час

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кантава́цца ’гультаяваць, праводзіць час, нічога не робячы’ (усх.-бел., КЭС). Да кант ’бок, край, рабро’, ’абшыўка’. Перанос значэння паводле падабенства: ’перакочвацца з боку на бок, лежачы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́лго нареч. до́ўга;

до́лго ли, ко́ротко ли нар.-поэт. праз не́йкі час;

до́лго ли до греха́ нядо́ўга і да бяды́;

до́лго ли хі́ба до́ўга.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пикII (наивысший подъём в работе, движении и т. п.)

1. сущ. пік, род. пі́ку м.;

2. прил. пік неизм.;

часы́ пик час пік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́віць, баўлю, бавіш, бавіць; незак.

Разм.

1. што. Праводзіць час за якім‑н. малаважным заняткам, у доўгіх гутарках, забавах. Пасля марозу дзённых дарог добра было чуць цяпло хаты, бавіць вечары на вячорках з дзяўчатамі, у гаворках з таварышамі. Мележ. Перакідваліся то жартам, то нязначным, пустым словам. Бавілі час, як ўмелі. Асіпенка. // Бескарысна траціць (час). Сілівон сядзеў на ахапку сухой асакі і, каб марна не бавіць час, выстругваў зуб’е для грабляў. Лынькоў. // Марудзіць, цягнуць (час). Бацька прыдзірліва сочыць, каб Юзік не ўставаў на наскі, знарок бавіць хвіліну і нарэшце .. здымае мерку. Хадановіч.

2. каго-што. Забаўляць. І нас, дзяцей, ён бавіў, як малых. Хведаровіч. // Весяліць, цешыць. Суседку нават бавіла бездапаможнасць Нюсі. Пестрак. У дзяцінстве апавядаюць казкі, і бавяць хлапечы розум у гэтых казках прыгожыя князёўны. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенако́с, ‑у, м.

1. Касьба травы на сена. Пачаўся сенакос. □ Пажоўклі травы, якія не паспелі адрасці пасля нядаўняга сенакосу. Шахавец.

2. Месца, адведзенае для касьбы сена. Людзі зразумелі, што пастаў час ператварыць нашы неўрадлівыя сенакосы ў высокаўраджайныя палі. Асіпенка. Там сцелюцца між хвойніку паплавы сенакосу, упіраючыся ў маленькія засценкі і хутаркі. Гартны.

3. Час уборкі сена. Для Якуба самаю вясёлаю і радаснаю парою года быў час сенакосу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Падаваць час ад часу якія‑н. гукі. За сялом, на станцыі, пагукваў паравоз. Гамолка.

2. Пакрыкваць час ад часу. Коням было цяжка, гаспадары плечукамі пхалі вазы, пацмоквалі, пагуквалі. Чорны. Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Мяшаць, размешваць патроху або час ад часу. Варыва памешвала чарпапом з доўгай ручкай немаладая, з добрым, прыветлівым тварам кабета. Навуменка.

паме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Мясіць патроху або час ад часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.

Разм.

1. Працягнуцца волакам, не адрываючыся ад паверхні; правалачыся.

2. Працягацца, прахадзіць доўгі час без толку. [Пацейчык] правалачыўся яшчэ суткі, баючыся і не могучы выбіцца куды хацеў бы. Чорны.

3. за кім. Разм. уст. пагард. Празаляцацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прама́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Ма́рыць некаторы час.

прамары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак., каго-што.

Марыць некаторы час. — Дык і вы там былі? — здзівіўся Андрэй. — А як жа. Хіба ж магла без мяне абысціся такая кампанія? Месяцаў восем прамарылі і выгналі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)