Даказа́ць ’даказаць, давесці’, ’дагаварыць’. З аналагічнымі значэннямі гэты дзеяслоў адзначаецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. доказа́ть ’даказаць, давесці’, дыял. доказа́ть ’дагаварыць, паведаміць аб чым-н.; вытлумачыць і г. д.’, укр. доказа́ти ’дагаварыць, папракнуць, абвінаваціць і да т. п.’, чэш. dokázati ’даказаць, пацвердзіць, дабіцца; дагаварыць; выканаць, зрабіць і г. д.’, славац. dokázať ’даказаць, выканаць, зрабіць’, балг. дока́жа ’дагаварыць; даказаць’, макед. докаже ’даказаць; дагаварыць’, серб.-харв. дока́зати ’растлумачыць; данесці, выдаць; пераканаць і г. д.’ Лічыцца прасл. утварэннем: *dokazati (з прэфіксам *do‑ ад дзеяслова *kazati ’даказваць, гаварыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 57–58; Фасмер, 2, 159; Брукнер, 223; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. што. Зрабіць, пабудаваць. Той госць, чужак, памог старому Зямлянку зладзіць у гары. Колас. // перан. Арганізаваць, зрабіць (банкет, вяселле і пад.). Яшчэ большы гонар займеў стары, калі сын на здзіўленне вяскоўцам з тутэйшай настаўніцай гладзіў вяселле. М. Стральцоў.

2. Справіцца, саўладаць з кім‑, чым‑н., даць рады каму‑н. — [Карней] баіцца, што Клаўдзя без яго з каровамі не зладзіць. Шамякін. Дождж прайшоў — І з сэрцам зладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле! Гілевіч.

3. што. Зрабіць узгодненым, стройным. — А вы ўжо добра зладзілі свае галасы! — раптам кінуў Анатоль, узняўшы галаву. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лазка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Выхад часткі войск з асаджанага ўмацавання для нападу на тых, хто акружае.

Зрабіць вылазку на ворага.

2. перан. Нечаканы варожы напад, выпад (неадабр.).

3. Фізкультурная прагулка.

Лыжная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.

1. Выдзеліць, паклаўшы цень, зрабіўшы цямнейшым па тоне.

А. прадмет на малюнку.

2. перан. Падкрэсліць, зрабіць больш прыкметным, выразнейшым, ярчэйшым; узмацніць.

А. стройную постаць цёмным касцюмам.

|| незак. адцяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аняме́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Зрабіць падобным на немцаў па мове, звычаях, прымусіць засвоіць культуру немцаў.

|| незак. аняме́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. аняме́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. аняме́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. аняме́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аснава́ць, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

1. Зрабіць аснову тканіны.

2. Закласці, паставіць, пачаць будаваць што-н.

А. хату.

3. перан. Тое, што і заснаваць¹ (у 2 знач.).

|| незак. асно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жэст, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рух рукі, галавы, які абазначае што-н. або суправаджае размову.

Энергічны ж.

Мова жэстаў.

2. перан. Які-н. наўмысны ўчынак, разлічаны на знешні эфект.

Зрабіць высакародны ж.

Гэта ўсяго толькі ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., каго-што.

Зрабіць агароджу, плот, абнесці якой-н. перашкодай.

З. плот.

З. уваход.

З. сабой каго-н.

|| незак. загаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. загарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; незак. загаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заказа́ць², -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што, каму-чаму і з інф. (уст.).

Забараніць, зрабіць недаступным.

Усе дарогі яму заказаны.

Сэрцу не закажаш.

Дзясятаму з. (зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.).

|| незак. зака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

густ, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага.

Апранацца з густам.

2. Схільнасць да чаго-н.

У розных людзей розныя густы.

Гэта мне па гусце (падабаецца).

3. Стыль, манера.

Зрабіць падарунак на свой г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)