убялі́ць, убялю, убеліш, убеліць; зак., што.

1. Добра выбеліць. Убяліць палотны.

2. Зрабіць усё белым, накрыць чым‑н. белым. Снег убяліў зямлю. Квецень убяліла сад.

3. Запэцкаць чым‑н. белым. Убяліць касцюм у мел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Развязаць, раскруціць тое, чым што‑н. заблытана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае з кім‑, чым‑н. адну сутнасць: непадзельны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Аддзяліць, адрэзаць чым‑н. тупым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае звонку якую‑н. абшыўку, абабіты чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак., чым.

Абгарнуцца, ахінуцца. Абвінуцца хусткай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвярце́ць, ‑вярчу, ‑верціш, ‑верціць; зак.

Абкруціць, абгарнуць чым‑н. Абвярцець палец бінтам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абквэ́цацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Абмазацца чым‑н.; зрабіцца брудным; запэцкацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Апавіць, абматаць сябе чым‑н. Аблытацца рамянямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.

Разм. Абляпіць сябе чым‑н. Абляпіцца пластырам.