рыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. каго-што. Рабіць годным, гатовым (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго-н., для работы).

Р. глебу пад пасевы.

Р. хворага да аперацыі.

Р. кадры.

2. што. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.

Р. матэрыялы для даклада.

Р. дыпломную работу.

3. што. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.

Р. удар па праціўніку.

4. што. Варыць ежу, гатаваць.

Р. вячэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́зацца, рэ́жуся, рэ́жашся, рэ́жацца; рэ́жся; незак.

1. Рэзаць сябе чым-н. вострым (разм.).

Р. брытвай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рэзаць, рабіць балюча, муляць (разм.).

Пад кашуляй рэжацца колас.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра зубы, рогі: праразацца.

4. Біцца халоднай зброяй або (перан.) моцна сварыцца (разм.).

5. у што. Гуляць з азартам у якую-н. гульню (разм.).

Р. ў карты.

Р. ў шашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сляпі́ць, сляплю́, сле́піш, сле́піць; сле́плены; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.

С. вочы чытаннем.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Асляпляць вочы яркім святлом, перашкаджаць бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы вочы чым-н.

Белізна снегу слепіць вочы.

Мокры снег сляпіў вочы.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбаўляць разважлівасці пад уздзеяннем якіх-н. пачуццяў.

Рэўнасць сляпіла хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак.

1. што і чаго. Прыгатаваць навар, настой з чаго-н. ці абдаць варам пры гатаванні чаго-н.

З. чай.

З. ліпавага цвету.

З. цеста.

2. Заліць, запоўніць пустоты ў металічным ліцці (спец.).

3. перан. Распачаць рабіць што-н. (клапатное, непрыемнае; разм.).

З. справу.

|| незак. зава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зава́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і зава́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заня́цца¹, займу́ся, зо́ймешся, зо́ймецца; займі́ся; зак.

1. чым. Пачаць што-н. рабіць, прыступіць да якога-н. занятку.

З. спортам.

2. кім-чым. Накіраваць сваю ўвагу на каго-, што-н., праявіць цікавасць да каго-, чаго-н.

З. хворым.

З. сабой (пачаць клапаціцца пра сваю знешнасць, здароўе).

3. з кім. Дапамагчы каму-н. у вучобе, занятках.

З. з адстаючымі вучнямі.

|| незак. займа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маскірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.

1. Апранаць каго-н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. Рабіць каго-, што-н. нябачным для каго-н.

М. танкі.

М. свой намер (перан.).

|| зак. замаскірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| звар. маскірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. замаскірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. маскіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 2 знач.).

|| прым. маскіро́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

М. халат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муці́ць, мучу́, му́ціш, му́ціць; незак.

1. што. Рабіць мутным.

М. ваду.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Не даваць спакою, трывожыць.

Душу муціць неспакой.

3. пераважна безас., каго-што. Быць у стане млосці.

Яго муціла ад лякарства.

|| зак. замуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.) і памуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).

Ён вады не замуціць нікому (перан.: пра вельмі сціплага, ціхага чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што каму і без дап.

1. Шапнуць або паказаць незаўважна каму-н. тое, што той павінен адказаць.

П. адказ.

2. перан. Навесці на думку, дапамагчы прыйсці да рашэння.

Праверка падказала правільнае рашэнне.

Падкажыце, што нам тут рабіць (парайце; разм.).

|| незак. падка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падка́званне, -я, н., падка́з, -у, м. і падка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Надзе́ць1 ’апрануць’, ’уздзець’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Пятк.), надзе́цца ’апрануцца’ (Жд. 1). Да дзець (гл.), што звязана з прасл. *děti рознымі семантычнымі пераходамі, у прыватнасці пераход ’рабіць’ — ’адзяваць’ акрамя славянскіх моў прадстаўлены ў літ. dėvė́ti ’насіць адзенне’, англ. to do on ’надзяваць’, асецін. koenyn ’апранаць, надзяваць’ і інш. (Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36). Гл. таксама: Фасмер, 1, 509; Трубачоў, Эт. сл., 4, 229–230.

Надзе́ць2 ’нафаршыраваць’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), надзява́ць ’начыняць’ (карэл., Шатал.; Жд. 2; ваўк., Сл. ПЗБ), надзяваны ’надзеты’, ’нафаршыраваны, начынены’ (ТС; ашм., гродз., Сл. ПЗБ). Да дзець (гл.), семантычны пераход ’рабіць’ — ’наліваць, насыпаць, напіхваць’ прадстаўлены ў гаворках яшчэ дзеясловам начыні́ць ’нафаршыраваць, напіхаць’ (ад чыніцьрабіць’), у іншых славянскіх мовах: укр. начини́ти, рус. начини́ть, польск. nadziać, чэш. nadíti, славен. nadeti, серб.-харв. на̀денути, балг. надя́на, макед. надене ’тс’; такім чынам, мяжа паміж арэаламі вытворных ад *děti і *činiti праходзіць праз беларускую моўную тэрыторыю. Паводле Махэка₂ (118), пераходнае значэнне ў гэтым выпадку — ’нацягнуць нешта на нешта, насадзіць, надзець’, гл. надзе́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабо́тать несов.

1. працава́ць, рабі́ць;

рабо́тать по на́йму працава́ць па на́йме;

рабо́тать над кни́гой працава́ць над кні́гай;

рабо́тать со словарём працава́ць са сло́ўнікам;

рабо́тать в колхо́зе працава́ць (рабі́ць) у калга́се;

парово́зы рабо́тают на не́фти и угле́ параво́зы працу́юць на на́фце і ву́галі;

2. (действовать) дзе́йнічаць, служы́ць;

рука́ не рабо́тает рука́ не дзе́йнічае (не слу́жыць);

рабо́тать над собо́й працава́ць над сабо́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)