пацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца цяжкім, цяжэйшым. Налітыя сокам каласы схіліліся долу і, абмытыя вячэрняй расой, пацяжэлі. Чарнышэвіч. // Стаць грузным, цяжкім. Хада .. [Грэчкі] пацяжэла. Мележ.
2. Стаць вялым, страціць рухомасць (ад болю, стомленасці і пад.). Хоць пацяжэлі рукі, цела, ногі І ўжо узняцца мы не мелі змогі, А вочы пільна паглядалі ўдалеч. А. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., што.
1. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом, дугой. Перагнуць ліст паперы папалам.
2. Сагнуць больш, чым трэба.
3. перан.; і без дап. Дапусціць перагіб (у 2 знач.). [Антон Рыгоравіч:] — Тут мы, відаць, перагнулі: навалілі на калгас імя Леніна больш, чым можна. Хадкевіч.
•••
Перагнуць палку — упасці ў крайнасць, перастарацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́стаць 1, ‑і, ж.
Стан, фігура. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў. Гартны. Нават у паліто было відно, як пагрубела.. [Лёдзіна] постаць. Карпаў.
по́стаць 2, ‑і, ж.
Палоска жыта або іншай збажыны, занятая адной жняёй у час жніва. Сярпом махаючы крывым, Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчаты, Пры доўгай постаці стаім. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́веднік, ‑а, м.
1. Уст. Чалавек, які жыве па запаведзях якой‑н. рэлігіі.
2. перан., звычайна іран. Той, хто ў сваіх учынках кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці. Кашын лічыў сябе праведнікам. Дырэктарская падтрымка як бы яшчэ раз пацвярджала гэта. Карпаў. Дзерваед дакорліва паківаў галавою. — Сустракалі мы некалі такіх праведнікаў, — загаварыў ён, пыхнуўшы дымком папяросы. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́блівы, ‑ая, ‑ае.
Які прываблівае, прыцягвае да сябе сваімі якасцямі, уласцівасцямі. Звінеў малады дзявочы смех, радасны і прываблівы. Шамякін. [Аксіння] здавалася яму, як ніколі раней, прываблівай і роднай. Мележ. Мы цешымся, калі набліжаемся да такой мяжы, што пакідае за сабою бязрадасны, цяжкі і пакутлівы кавалак жыцця, і пераходзім у другі яго круг — ясны, прываблівы, жаданы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.
1. Прыкрыць засланкай; засланіць няпоўнасцю. Прысланіць печ. □ Мы рукой прыслонім вочы Ды зірнём угору, Дзе грыміць ён, дзе якоча Самалёт маторам. Колас.
2. Прыставіць, прытуліць, прыхіліць. [Халявіч] прысланіў да лаўкі веласіпед і патрухаў за Бялоцкім. Дуброўскі. Стамілася .. [маці] з дарогі, але не прысланіла галавы да падушкі — чакала.., пакуль вярнуўся Петрык. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым. [Шаройка:] — Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін. — Распанелі мы, Жэнька, — павярнуўся .. [Эдуард] да мяне. — Сёмгу ў краме шукаем, ласасіну... А селядца з печанай бульбай не хочаш? Рамановіч. — Мышэй дык не хочаш лавіць, лодар такі, а на мяса дык, бач, які ласы.., распанеў. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распі́ска, ‑і, ДМ распісцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. распісваць — распісаць (у 1, 3 знач.).
2. Р мн. ‑сак. Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чаго‑н. Забралі [фуражыры] і ў нас каня, з ходу: — Часова, баця, на пару дзён. Мы прывядзём яго назад. Вось табе наша гарантыя — распіска. Дубоўка.
•••
Аддаць пад распіску гл. аддаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́знасць, ‑і, ж.
1. Якасць, уласцівасць рознага (у 1 знач.); розніца. Нягледзячы на рознасць поглядаў і характараў, мы ўчатырох сыходзіліся ў адным: нельга сядзець склаўшы рукі, трэба дзейнічаць. Навуменка. Рознасць пазіцый Багдановіча і Бадлера, можа, найвыразней раскрываецца якраз у тым, як паэты падаюць малюнкі зла. Лойка.
2. У матэматыцы — вынік адымання. Рознасць двух лікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́льбішча, ‑а, н.
Уст. Селішча. Раён Нямігі — самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў і манастыры і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў. «Беларусь». Не абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям’я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)