карэ́ц, ‑рца, м.
Драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка. На гэты крук дзед вешаў берасцяны карэц, якім усе пілі ваду з крыніцы. Грамовіч. Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бухма́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Пышны, пушысты. З аднаго боку бухматымі голлямі шапацелі хвоі, а з другога — пад ветрам ракаталі хвалі. Броўка. Грабель мільганнем, звонам кос Трымцяць ліловыя прасторы, І вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піло́н, ‑а, м.
Масіўная, часцей за ўсё прамавугольная калона, якая падтрымлівае аркі, скляпенні, афармляе па баках уваходы ў паркі, на масты і пад. З таго боку, дзе быў парадны пад’езд, яшчэ захаваліся чатыры пілоны з закручанымі капітэлямі. Чыгрынаў.
[Грэч. pylōn — вароты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расаха́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З раздвоеным ствалом; вілаваты. Месца для адпачынку выбіраем на пагорку, пад старым расахатым дубам. Сачанка. Над Прыпяццю, за хатамі, Ля самага сяла, Сасонка расахатая Маленькая расла. Прыходзька.
2. Рагаты, з галіністымі рагамі. Расахаты лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руло́н, ‑а, м.
Скручаная ў трубку папера, тканіна, цэлафан і пад. У кузаве ляжаў цэлы рулон газетнай паперы і скрынкі з шрыфтамі. Новікаў. Я знарок павольна прайшоўся ля стала, сеў у крэсла, раскатаў рулон з чарцяжамі. Б. Стральцоў.
[Ад фр. rouleau — звітак, трубка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ціснуцца, ‑нецца; зак.
1. Выступіць на паверхні пад уздзеяннем ціску. Выціснуўся сок з яблыка. // перан. З цяжкасцю, вымушана з’явіцца (пра знешняе праяўленне пачуццяў). З губ .. [Скуратовіча] выціснулася вялая ўсмешка. Чорны.
2. Выпасці, выламацца ад ціску, націскання.
3. Прабіраючыся праз што‑н. цеснае, вузкае, выйсці, выбрацца. Выціснуцца з натоўпу.
4. Утварыцца ў выніку выціскання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раго́жа, ‑ы, ж.
Грубая плеценая тканіна з лубяных палосак (для ўпакоўкі, накрывання чаго‑н. і пад.). Выбягаюць з класнага вагона салдаты, грузяць у цяплушкі .. запакаваную ў рагожу мэблю. Лужанін. // Мачалка з лубяных палосак; вяхотка. Каля дзвярэй некалькі старэнькіх дзядкоў неміласэрна церлі адзін аднаму рагожамі спіны. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транспанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Перакласці (перакладаць) які‑н. музычны твор з адной танальнасці ў іншую. Транспанаваць раманс.
2. Перанесці (пераносіць) што‑н. (ідэю, вобраз, тэрміналогію і пад.) з аднаго жанру ў іншы, з адной навукі ў іншую, адпаведна змяняючы, прыстасоўваючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыно́жак, ‑жка, м.
Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак. Якімовіч. За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цямля́к, цемляка, м.
Пятля з рэменя, стужкі і пад. на ручцы шпагі, шаблі, якая надзяваецца на руку пры карыстанні зброяй. У дзеда захавалася шмат цікавых рэчаў з часоў рэвалюцыі і вайны: ордэны і медалі, граматы, чырвонаармейскія зорачкі, будзёнаўскі шлем, шашка з раменным цемляком і ножкамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)